Фёдар Кірылавіч Юрчанка

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Кірылавіч Юрчанка (партызанская мянушка Вятроў; 13 верасня 1913, с. Прудок  (руск.), Смаленская вобласць — 4 жніўня 1998Вісяты (возера)) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Хуткія факты Фёдар Кірылавіч Юрчанка, Мянушка ...
Remove ads

Біяграфія

З 1931 года на педагагічнай працы[1].

У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір атрада, з лютага 1942 года выконваючы абавязкі сакратара Усвяцкага РК ВКП(б) Смаленскай вобласці. З кастрычніка 1942 года камандзір партызанскага атрада, у верасні 1943 — чэрвені 1944 — партызанскай брыгады «Кастрычнік», адначасова ў жніўні 1943 — маі 1944 сакратар Пліскага падпольнага РК КП(б)Б.

У выніку буйной акцыі гітлераўцаў супраць партызан у Беларусі трапіў у палон і потым — у канцэнтрацыйны лагер Штутгаф  (руск.)[2]. Адтуль з дапамогай палякаў Ф. К. Юрчанка і А. Р. Стралец былі вывезены ў філіял у Эльблёнгу[2]. У лістападзе 1944 года года Фёдар Юрчанка і Аляксей Стралец здзейснілі дзёрзкія ўцёкі з Эльблёнга, якія для Стральца апынуўся няўдалымі, бо пры спуску з высокай цаглянай сцяны ён атрымаў траўму і не змог сысці ад пагоні. Юрчанка паспяхова бег і да прыходу Савецкай Арміі хаваўся з дапамогай палякаў[2].

У 1945—76 на педагагічнай працы ў Шаркаўшчынскім раёне[1].

Thumb
магіла Юрчанкі Ф. К.
Remove ads

Зноскі

  1. Юрченко Фёдор Кириллович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads