Фёдар Мікалаевіч Харытановіч
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Мікалаевіч Харытано́віч[1] (19 верасня 1905, в. Нача, Крупскі раён, Мінская вобласць — 13 верасня 1985) — вучоны ў галіне лесаводства і меліярацыі, доктар сельскагаспадарчых навук (1954), прафесар (1954).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Нача (сучасны аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў Харкаўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1937—1941 гг. займаў пасаду дырэктара Украінскага навукова-даследчага інстытута агралесамеліярацыі ў Харкаве. З 1948 года працаваў ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце лесаводства і механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце, займаў пасады загадчыка кафедрай фізіялогіі раслін (з 1969 года), кафедрай батанікі і фізіялогіі раслін (з 1975 года). У 1959—1964 гг. на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі (Інстытут лесу НАН Беларусі)[2].
Remove ads
Навуковая і грамадская дзейнасць
Аўтар навуковых прац па біялогіі, экалагічных асаблівасцях дрэвавых і кустовых парод, заканамернасцях іх росту, развіцця і ўзнаўлення. Ганаровы член Беларускага батанічнага таварыства з 1973 года[1].
Сярод апублікаваных прац:
- Древесные и кустарниковые породы для создания защитных лесных полос / Ф. Н. Харитонович, канд. с.-х. наук. — Москва; Ленинград: Гослесбумиздат, 1949 (М.: тип. Углетехиздата). — 112 с.; 22 см.
- Бересклет европейский и агротехника его выращивания / Проф. Ф. Н. Харитонович. — Москва; Ленинград: Гослесбумиздат, 1956. — 110 с.: ил.; 22 см.
- Биология и экология древесных пород / Ф. Н. Харитонович, д-р с.-х. наук. — Москва: Лесная пром-сть, 1968. — 304 с.: ил.; 22 см.
- Биология и экология лиственных кустарников. — Минск, 1975.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads