Фёдар Рыгоравіч Старцаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Рыгоравіч Старцаў (1908, Пермскі павет, Расійская імперыя — 17 студзеня 1943, Растоўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Remove ads
Біяграфія

Пасля школы працаваў у сваёй гаспадарцы. Пасля службы ў войску жыў у Пермі. Паступіў на завод імя У. І. Леніна, працаваў слесарам.
У верасні 1942 года быў ізноў прызваны ў войска. У палку прайшоў падрыхтоўку, атрымаў спецыяльнасць бранябойшчыка. У пачатку студзеня 1943 года прыбыў на Паўднёва-Заходні фронт. Вызначыўся ў першых жа баях.
13 студзеня 1943 года пры контратаке танкавай атакі пад хутарам Дзядзін падбіў 11 танкаў. Праз некалькі дзён, 17 студзеня, у баі ў раёне хутара Вялікі Калітвенскі, вывеў з ладу яшчэ чатыры варожых танка. У гэтым баі загінуў пад гусеніцамі варожага танка.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармейцу Фёдару Рыгоравічу Старцову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».
Remove ads
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
- Фёдар Рыгоравіч Старцаў на сайце «Героі краіны»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads