Фёдар Трафімавіч Канстанцінаў
філосаф, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Трафімавіч Канстанці́наў[1] (5 красавіка 1915 — 13 кастрычніка 1991) — вучоны, філосаф і публіцыст, доктар філасофскіх навук (1965), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1975).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Зялёны Прудок (зараз у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працаваў у дзяржаўным выдавецтве «Беларусь», газетах «Звязда», «Столинская молодёжь», часопісе «Іскры Ільіча». З 1941 года ў Маскве, на камсамольскай і партыйнай рабоце, рэдагаваў часопіс «Славяне». З 1953 года ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук СССР — загадчык сектара філасофіі.
Remove ads
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць
Аўтар беларускага савецкага календара 1943 года, брашур «Герой Савецкага Саюза Х. А. Смалячкоў» (1943), «Аб паходжанні беларускага народа» (1946). Зрабіў пераклад на беларускую мову рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Одноэтажная Америка».
Сярод апублікаванага:
- Георгий Димитров — выдающийся деятель международного рабочего движения. — М. 1950.;
- О народной демократии в странах Европы. Сборник статей. — М. 1956.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads