Фёдар Уладзіміравіч Мірачыцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фё́дар Уладзі́міравіч Мірачы́цкі (нар. 6 верасня 1936, в. Баяры Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці — 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).
Remove ads
Біяграфія
Працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса, з 1964 года — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёна.
З 1969 года — намеснік, першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі БССР. Потым працаваў намеснікам Старшыні Дзяржплана, першым намеснікам Старшыні Дзяржаграпрама[1].
21 лютага 1991 года прызначаны Міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларускай ССР[2]. 28 кастрычніка 1994 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].
У 1991 годзе быў абраны першым старшынёй савета ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесніка старшыні праўлення.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.
Узнагароды
- Ордэн Леніна (1966).
- Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга.
- Прэмія Савета Міністраў СССР (1976).
Зноскі
- Ведамства БССР, якое на працягу 1986—1991 гадоў выконвала функцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі
- Пастанова Вярхоунага Савета БССР ад 21 лютага 1991 г. № 625-XII «Аб прызначэнні Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання БССР» (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2018. Праверана 13 верасня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads