Фідэль Давіла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фідэль Давіла
Remove ads

Фідэль Давіла Аронда (24 красавіка 1878(1878-04-24)[1][2], Барселона22 сакавіка 1962(1962-03-22)[1][2], Мадрыд) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-лейтэнант, удзельнік Іспана-амерыканскай вайны, Рыфскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Хуткія факты Фідэль Давіла, начальнік штаба Сухапутных войскаў Іспаніі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Барселоне. Бацькі — Матэа Давіла Гіла і Ірэн Аронда Арыя[3].

Ва ўзросце 16 гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1896 годзе[4]. У час іспана-амерыканскай вайны 1898 года служыў у пяхоце на Кубе.

У званні падпалкоўніка накіраваны ў Іспанскае Марока, дзе ўдзельнічаў у Рыфскай вайне[4]. У 1929 годзе павышаны да брыгаднага генерала[5], быў начальнікам Генеральнага штаба VII ваеннай акругі[4].

Пасля абвяшчэння Другой іспанскай рэспублікі сышоў у адстаўку і пасяліўся ў Бургасе. У 1936 годзе дылучыўся да змовы нацыяналістаў з мэтай звяржэння ўрада Народнага фронту.

У ліпеня, калі змоўшчыкі прыступілі да рэалізацыі путчу, Давіла стаў членам Савета нацыянальнай абароны і прэзідэнтам Дзяржаўнай тэхнічнай калегіі. Адначасна заняў пасаду начальнікам Генеральнага штаба паўстанцкай арміі[6][7].

Пасля гібелі генерала Мола ў авіякатастрофе Давіла змяніў яго на пасадзе камандуючага Паўночнай арміяй[8][9].

31 студзеня 1938 года прызначаны міністрам абароны ў складзе першага ўрада Франсіска Франка[10].

У жніўні 1939 года стаў генерал-капітанам II ваеннай акругі (Севілья)[11]. З мая 1941 года — начальнік Высокага генеральнага штаба[12], з ліпеня 1945 года — міністр арміі. У 1946 годзе выйшаў у запас[13].

У кастрычніку 1949 года, з нагоды паездкі Франка ў Партугалію, быў выкліканы на дзевяць дзён узначаліць урад[14]. Атрымаў дваранскі тытул маркіза. У 1951 годзе стаў членам Савета Каралеўства і прызначаны прэзідэнтам Вышэйшага геаграфічнага савета[15].

Remove ads

Абвінавачванні

Быў адным з трыццаці пяці высокапастаўленых службовых асоб рэжыму Франка, пасмяротна абвінавачаных у 2008 годзе Нацыянальным судом за злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі і ў першыя гады франкісцкай дыктатуры[16][17][18].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads