Філактэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філактэт (стар.-грэч.: Φιλοκτήτης) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, выхадзец з Фесаліі.
Філактэт з'яўляўся паплечнікам Геракла і ўзвёў для яго вогнішча, калі той вырашыў растацца з жыццём. За гэта Геракл падараваў яму свой лук с атручанымі стрэламі, які не меў промахаў.
Філактэт няўдала сватаўся да Алены Прыгожай, і пасля яе выкрадання Парысам падтрымаў Менелая. Адплыў у Трою для ўдзела ў вайне з 7 караблямі. Аднак па дарозе падчас ахвярапрынашэння Апалону на востраве Тэнедас быў укушаны змяёю. Яго высадзілі на Лемнасе, дзе ён працягваў пакутваць ад раны.
На 10 год Траянскай вайны грэкі атрымалі прароцтва, быццам бы здолеюць перамагчы, калі вярнуць Філактэта. Адысей і Дыямед адправіліся за ім на Лемнас. Філактэт апынуўся ў глыбокім сне, падчас якога быў загоены Махаонам. Каля Троі ён забіў Парыса.
Пасля заканчэння Траянскай вайны трапіў у паўднёвую Італію, дзе яму прыпісвалі заснаванне некалькіх калоній.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads