Філафей (Нарко)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіепіскоп Філафей (свецкае імя: Уладзімір Еўдакімавіч Нарко; 1905, мяст. Ілля, паводле інш. звестак у в. Занарач, Віленская губерня — 24 верасня 1986, Гамбург) — праваслаўны святар, іерарх Беларускай праваслаўнай царквы (БАПЦ), удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст. З 1946 году — іерарх Рускай Праваслаўнай Царквы за мяжой, архіепіскап Берлінскі і Германскі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і праваслаўных беларусаў. Бацька Еўдакім Нарко працаваў псаломшчыкам у Ільінскай царкве Віленскай епархіі. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Вучыўся ў гімназіі Фердынанда Велера ў Вільні. Вытрымаў іспыты за курс сямі класаў. У верасні 1921 г. залічаны ў Віленскую духоўную праваслаўную семінарыю. Працягваў вучобу на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта (1925—1929). У 1-й пал. 1930-х г. пастрыгся ў манахі і прыняў імя Філафей. Жыў у манастыры св. Ануфрыя ў Яблачыне Варшаўска-Холмскай епархіі. Некаторы час служыў святаром на Галічыне. Магістр багаслоўя (1937). Выкладчык і інспектар Варшаўскай духоўнай семінарыі. Намеснік настаяцеля Варшаўскага кафедральнага сабора. Перад Другой сусветнай вайной жыў у Варшаве, служыў настаяцелем беларускага праваслаўнага прыхода.

У гады вайны ўдзельнічаў у аднаўленні і фармаванні царкоўнага кіраўніцтва БАПЦ. Саборам епіскаў БАПЦ 23 лістапада 1941 г. архімандрыт Філафей узведзены ў сан епіскапа. Пад яго ўпраўленне была перададзена Слуцкая епархія, а пазней — Магілёўская і Мсціслаўская. У сакавіку 1942 г. ён стаў заступнікам (намеснікам) мітрапаліта.[1] Удзельнік Усебеларускага царкоўнага сабора (Мінск, 1942). На саборы прызначаны епіскапам Магілеўскім і Мсціслаўскім. Узведзены ў сан архіепіскапа.
З 1944 г. — у эміграцыі. З кан. 1940-х жыў у Германіі. Царкоўная дзейнасць архіепіскапа Філафея ў справе беларускага рэлігійнага жыцця характарызавалася непаслядоўнасцю, што ў выніку прывяло да разрыву з БАПЦ. Разам з 3 іншымі іерархамі епіскапата БАПЦ у 1946 г. перайшоў у Рускую праваслаўную царкву за мяжой (РПЦЗ). У тым жа 1946 г. прызначаны кіраўніком Гесенскім (пазней — Паўночна-Заходнім) вікарыяцтвам Германскай епархіі РПЦЗ. Архіепіскап Берлінскі і Германскі (з 1971) у юрысдыкцыі РПЦЗ. Па прычыне хваробы ў 1982 г. выйшаў на спачын.
Remove ads
Зноскі
- Канфесіі на Беларусі. Мн., 1998. С. 218.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads