Фінляндыя на конкурсе песні Еўрабачанне 2013

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фінляндыя прымала ўдзел у конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у Мальмё, Швецыя, прадставіўшы свайго выканаўца, абранага з дапамогай нацыянальнага адборачнага конкурсу. Фінскі нацыянальны конкурс Uuden Musiikin Kilpailu (UMK) арганізаваны фінскай тэлерадыёкампаніяй YLE.

Нацыянальны фінал

4 чэрвеня 2012 года тэлерадыёканал YLE пацвердзіў удзел Фінляндыі ў конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у Мальмё.

У 2012 годзе пасля змены фармату свайго нацыянальнага адборачнага конкурсу, які атрымаў назву «Uuden Musiikin Kilpailu» (UMK), Фінляндыя перайшла да сістэмы, падчас якой кожны жадаючы можа падаць сваю заяўку на ўдзел у конкурсе (для ўдзелу ў конкурсе 2013 года заяўкі падаваліся з 3 па 16 верасня 2012 года) і даслаць свой дэмазапіс на тэлеканал YLE.

Па правілах конкурсу адзін з аўтараў песень павінен мець фінскае грамадзянства або мець нерухомасць на тэрыторыі Фінляндыі. Ад аднаго выканаўца магла быць паслана толькі адна песня, якая пры гэтым не ўдзельнічае ў нацыянальным адборы ад іншых краін. Выканаўцу на май 2013 года павінна споўніцца 16 гадоў.

26 верасня 2012 года было прынята 470 заявак на ўдзел у конкурсу, што менш, чым у мінулым годзе.[1]

29 лістапада 2012 года YLE былі абвешчаныя 12 выканаўцаў, якія ў ходзе наступных тураў будуць змагацца за перамогу ў нацыянальным адборачным конкурсе.[2]

Першы адборачны тур

Больш інфармацыі Нумар, Выканаўца ...

Другі адборачны тур

Больш інфармацыі Нумар, Выканаўца ...

Паўфінал

Больш інфармацыі Нумар, Выканаўца ...

Фінал

Фінал нацыянальнага конкурсу, у якім прыняло ўдзел 8 выканаўцаў адбыўся 9 лютага 2013 года на сцэне Барона Арэна ў Эспаа.[3] Пераможцам нацыянальнага фіналу стала Крыста Сіегфрыдс з песняй «Marry Me».[4]

Больш інфармацыі Нумар, Выканаўца ...
Remove ads

На конкурсе Еўрабачанне

11 мая 2013 года гасцініца ў Мальмё, дзе размясціліся дэлегацыі Фінляндыі, Ізраіля і Вялікабрытаніі, была ачэплена паліцыяй у сувязі з выяўленнем падазронай сумкі, магчыма, з выбуховым прыстасаваннем.[5] Праверка не выявіла небяспечных прадметаў у сумцы, ачапленне было знята.[6]

16 мая 2013 года выканаўца з Фінляндыі Крыста Сіегфрыдс выступіла ў другім паўфінале, а 18 мая — у фінале конкурсу.

Галасы ад Фінляндыі

Другі паўфінал

12 балаўСцяг Ісландыі Ісландыя
10 балаўСцяг Нарвегіі Нарвегія
8 балаўСцяг Венгрыі Венгрыя
7 балаўСцяг Грэцыі Грэцыя
6 балаў Швейцарыя
5 балаўСцяг Мальты Мальта
4 балаСцяг Румыніі Румынія
3 балаСцяг Азербайджана Азербайджан
2 балаСцяг Ізраіля Ізраіль
1 балСцяг Сан-Марына Сан-Марына

Фінал

12 балаўСцяг Нарвегіі Нарвегія
10 балаўСцяг Венгрыі Венгрыя
8 балаўСцяг Нідэрландаў Нідэрланды
7 балаўСцяг Даніі Данія
6 балаўСцяг Эстоніі Эстонія
5 балаўСцяг Ісландыі Ісландыя
4 балаСцяг Швецыі Швецыя
3 балаСцяг Бельгіі Бельгія
2 балаСцяг Расіі Расія
1 балСцяг Грэцыі Грэцыя
Remove ads

Зноскі

  1. Гостиница представителя Финляндии на конкурсе «Евровидение» оцеплена полицией // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 мая 2013.(Праверана 2 жніўня 2025)
  2. В подозрительной сумке была одежда, а не бомба // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 11 мая 2013.(Праверана 2 жніўня 2025)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads