Халва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Халва
Remove ads

Халва́ — цукрысты кандытарскі выраб слаіста-валакністай будовы; від усходніх прысмакаў.

Thumb
Халва на аснове тахіні з фісташкамі

Вырабляюць вымешваннем гарачай карамелістай масы, узбітай з пенаўтваральнікам (адвар мыльнага кораня ці салодкі), з масай абсмажаных і расцёртых ядзер алейных зерняў ці арэхаў.

У залежнасці ад выкарыстаных алейных зерняў бывае кунжутная, арахісавая, арэхавая, сланечнікавая і інш. Выпускаюць халву з дабаўкамі ваніліну, какосавай стружкі, какава-парашку, разынак, глазураваную шакаладам.

Мае вялікую колькасць тлушчу (25—30 %), цукру (25—45 %), бялку (8—10 %) і нізкую вільготнасць. Энергетычная каштоўнасць 100 г халвы — 545 ккал.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads