Халецыстыт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Халецыстыт
Remove ads

Халецыстыт (ад стар.-грэч.: χολή «жоўць» + κύστις «пузыр»[3] + суфікс -itis «запаленне») — запаленне жоўцевага пузыра. Звычайна ўзнікае пры застоі жоўці і камянях у жоўцевым пузыры, пападанні ў яго мікраарганізмаў. Часта бывае разам з жоўцекамянёвай хваробай. Ускладненні: утварэнне гнайнікоў, перытаніт і інш.

Хуткія факты Халецыстыт, МКХ-11 ...
Remove ads

Класіфікацыя

Халецыстыт дзеліцца на 2 тыпа:

  • Востры (калькулёзны):
    • Катаральны халецыстыт. Яго сімптомы — інтэнсіўныя пастаянныя болі ў правым падрабрынні і эпігастральнай вобласці з ірадыяцыяй у паяснічную вобласць, правую лапатку, надплечча, правую палову шыі.
    • Флегманозны халецыстыт мае больш выяўленую клінічную сімптаматыку. Болі значна больш інтэнсіўныя, чым пры катаральнай форме запалення. Болі ўзмацняюцца пры дыханні, кашлі, змене становішча цела. Часцей узнікае млоснасць і шматразовая ірвота, пагаршаецца агульны стан хворага, тэмпература цела дасягае фебрыльнай, тахікардыя ўзрастае да 110—120 у хвіліну. Жывот уздуты з-за парэзу кішэчніка; пры дыханні правая палова пярэдняй брушнай сценкі адстае ад левай, ахоўна напружана ў правым падрабрынні пры пальпацыі; кішачныя шумы аслаблены.
    • Гангрэнозны халецыстыт характарызуецца бурнай клінічнай плынню, звычайна з’яўляецца працягам флегманознай стадыі запалення, калі ахоўныя сілы арганізма не ў стане справіцца з вірулентнай мікробнай флорай.
  • Хранічны. Яго сімптомы — гаркота ў роце, моташнасць, балючасць і адчуванне цяжару ў правым падрабрынні і жываце (узмацняецца пасля прыёму тлустай і смажанай ежы).
Remove ads

Лячэнне

Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads