Жоўцевы пузыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жо́ўцевы пузыр (лац.: vesica fellea) — полы орган стрававальнай сістэмы большасці пазваночных жывёл і чалавека, у якім адбываецца збіранне і канцэнтрацыя жоўці. Размешчаны на ніжняй паверхні правай долі печані. Адсутнічае ў міног, некаторых рыб, птушак (галубы, зязюлі, калібры, папугаі, страусы, туканы), млекакормячых (кітападобныя, сланы, алені, вярблюды, няпарнакапытныя, многія мышападобныя грызуны).
Remove ads
Анатомія
Форма — грушападобная, радзей канічная. Мае дно, цела і шыйку, якая пераходзіць у пузырную пратоку, што злучана з пячоначнай пратокай і ўтварае агульную жоўцевую пратоку.
У чалавека ёмістасць жоўцевага пузыра 30-70 см³, даўжыня 10-14 см, шырыня 3,5-4 см. Сценка жоўцевага пузыра таўшчынёй 1,5-2 мм складаецца са слізстай і мышачнай абалонак, ніжняя паверхня ўкрыта брушынай. Пры перыядычным скарачэнні мускулатуры сценак жоўцевага пузыра жоўць паступае ў агульную жоўцевую пратоку і дванаццаціперсную кішку, дзе ўдзельнічае ў працэсах стрававання.
Remove ads
Фізіялогія
Жоўцевы пузыр рэгулюе і падтрымлівае на пастаянным узроўні ціск жоўці ў жоўцевых шляхах. Роля жоўці расшчапляць тлушчы, кафеін і хларафіл. Акрамя таго, будучы шчолачнай вадкасцю, яна дапамагае нейтралізаваць падвышаную кіслотнасць страўнікавага соку, перш чым ён патрапіць у кішачнік.
Асноўныя паталогіі
Паталогіі жоўцевага пузыра: заганы развіцця, пашкожданні, функцыянальныя парушэнні, захворванні (запаленне — халецыстыт, жоўцекамянёвая хвароба), пухліны.
Лячэнне — кансерватыўнае і аператыўнае.
Зноскі
- McGuinness H. Anatomy & Physiology: Therapy Basics 4th Edition — ISBN 978-1-4441-0923-8
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads