Жоўцекамянёвая хвароба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жоўцекамянёвая хвароба
Remove ads

Жоўцекамянёвая хвароба (ЖКХ) — утварэнне камянёў у жоўцевым пузыры праз парушэнне халестэрынавага абмену, складу жоўці і дзейнасці жоўцевага пузыра, інфекцыю. Ускладненнем хваробы выклікаецца жоўцевая (пячоначная) коліка, жаўтуха, гнойны халецыстыт, запаленне сценкі і парушэнне цэласнасці жоўцевага пузыра, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе прынамсі 10% насельніцтва свету.

Хуткія факты Жоўцекамянёвая хвароба, МКХ-11 ...
Thumb
Жоўцевыя камяні з халестэрыну
Remove ads

Папярэджанне

Развіццё немачы папярэджвае прыём ежы кожныя 3 гадзіны, пазбяганне галадання, піццё 1,5 літра вады на дзень, штодзённае размінанне, выключэнне ўжыцця смажанай і тлустай ежы, вяндліны, слодычаў, бабовых (гарох, сачавіца і фасоля), багатых на эфірныя алеі гародніны і зяленіва (часнок, радыска, рэдзька і цыбуля), спірту. Таксама варта штодня ўжываць раслінныя бялкі (аўсяныя і грэчаскія крупы, марскія водарасці) і цяжкарстваральныя раслінныя валокны (баклажаны, буракі, пшанічнае вотруб'е, гарбузы, морква, квяцістая капуста, сухафрукты і яблыкі), замяніць малочны бялок на сою і есці стравы ў цёплым выглядзе.

Remove ads

Прычыны

Узнікненню хваробы спрыяе адсутнасць сняданка і прыём вострай, смажанай і тлустай ежы.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз горыч у роце, млоснасць і боль у правым падрабрынні[2].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4117183'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5282129'></a>
  2. Вольга Цыбульская. Не чакайце, калі заварушацца камяні // Краіна здароўя. — 22 кастрычніка 2009. — № 43 (157). — С. 4.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads