Халцэдон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Халцэдон — напаўпразрысты мінерал, схаванакрышталічная тонкакудзелістая разнавіднасць кварца. Паўпразрысты або прасвечвае ў баках, колер самы розны, часцей ад белага да мядова-жоўтага. Утварае сфераліты, сфералітовыя скарынкі, псеўдасталактыты або суцэльныя масіўныя ўтварэнні. Цвёрдасць 6,5-7. Мае шмат разнавіднасцей, афарбаваных у розныя колеры: чырвоны (сердалік або карнеол), чырванавата-карычневы (сардэр), зялёны (хрызапраз), блакітнаваты (сапфірын), непразрысты цёмна-зялёны з ярка-чырвонымі плямамі ці палосамі (геліятроп) і іншыя. Выкарыстоўваецца ў ювелірных вырабах і як дэкаратыўны камень.
Remove ads
Радовішчы
Найбольш вядомыя радовішчы ў Бразіліі, Індыі, на Мадагаскары, ва Уругваі, Шатландыі (Грэй-Кілін, Паўднёвы Пертшыр), эфузіўныя масівы Закаўказзя, ва Украіне, у Расіі (Прымор'е). Найстарэйшы цэнтр здабычы і апрацоўкі халцэдонаў знаходзіцца ў Германіі, вялікія радовішчы размешчаны ва Усходняй Сібіры ў Расіі, у Крыму, Шры-Ланцы, Аўстраліі, ЗША, Італіі, Польшчы і Чэхіі.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Халцэдон
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads