Харавыя водарасці

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харавыя водарасці
Remove ads

Ха́равыя водарасці, харафіты, лучыцы (Charophyta) — аддзел ніжэйшых раслін.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматклетачныя кусцістыя водарасці знешне падобныя да некаторых вышэйшых раслін (рагаліснік, хвошч). Слаявіна вышынёй 20—30 см, часам да 1—2 м, прымацаваная да субстрату рызоідамі. Бакавыя галіны размешчаны кальчакамі на шматклетачных вузлах. Міжвузеллі з адной доўгай клеткі, якая можа абрастаць карой з вузкіх клетак. Абалонкі клетак часам абвапнаваныя. Хларапласты зялёныя, маюць хларафілы a і b, караціноіды, запасное рэчыва — крухмал. Размнажэнне вегетатыўнае і палавое (аагамія).

Remove ads

Пашырэнне

Выдзяляюць 1 клас, 1 парадак, 2 сямействы (нітэлавыя і харавыя), 6 родаў, каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Паходзяць, магчыма, ад зялёных водарасцей. Вядомы з сілуру. Утвараюць вялікія зараснікі на заіленых і пясчаных грунтах у прэсных вадаёмах і апрэсненых участках мораў. На Беларусі 15 відаў з родаў нітэла (Nitella), нітэлопсіс (Nitelopsis) і хара (Chara).

Значэнне і выкарыстанне

Выкарыстоўваюцца як угнаенне. Гіганцкія клеткі міжвузелляў — аб’ект цыталагічных і фізіялагічных даследаванняў (напрыклад, біяпатэнцыялаў раслін).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads