Хацкель Майсеевіч Дунец

беларускі крытык, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хацкель Майсеевіч Дунец
Remove ads

Хацкель Майсеевіч Дунец (студзень 1897, Слонім Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенская вобласць — 29 кастрычніка 1937, Мінск, НКУС) — крытык, публіцыст.

Хуткія факты Хацкель Майсеевіч Дунец, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Атрымаў сярэднюю педагагічную адукацыю. У 1918—1919 працаваў загадчыкам сталовай. З 1920 у РКП(б); на партыйнай рабоце ў Віцебску. З 1926 жыў у Мінску. Публікаваўся з 1927. Быў намеснікам рэдактара яўрэйскай газеты «Акцябэр» («Октобэр»), рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва»; адным з кіраўнікоў яўрэйскай секцыі СП БССР. У 1930 — лютым 1935 — намеснік наркама асветы БССР, затым — культработнік на заводзе імя Кірава. Сябра СП БССР (з 1934).

У сярэдзіне 1930-х гг. абвінавачваўся ў трацкізме. У 1935 выключаны з партыі і зняты з усіх адказных пасад. Працаваў культработнікам на заводзе імя Кірава. Арыштаваны 8.6.1936; 27.8.1936 прыгавораны пазасудовымі органамі да 5 гадоў выпраўленча-працоўных лагераў; накіраваны ва Ухт-Пячорскі лагер. Зноў арыштаваны ў красавіку 1937, дастаўлены ў Мінск і Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 28.10.1937 г. асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 29.10.1937 у Мінску. Рэабілітаваны па справе 1936 г. — 24.01.1967 г. Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР, 1937 г. — 02.02.1967 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Thumb
«За магнітабуды літаратуры», 1932

Дэбютаваў артыкулам у 1927 у часопісе «Штэрн» («Зорка»). Пісаў на ідыш. Разглядаючы яўрэйскую літаратуру, выказваўся і пра творчасць беларускіх пісьменнікаў. Асобнымі выданнямі выйшлі публіцыстычныя і літаратурна-крытычныя працы «Аб масавай рабоце на яўрэйскай мове» (1929), «Дасягненні нацыянальнай палітыкі ў БССР» (1930), «Тэорыя паэзіі Літвакова» (1931), «У змаганні» (1931), «За Магнітабуд літаратуры» (1932), «Пра пісьменнікаў і творы» (1933), «На літаратурныя тэмы» (1934).

Remove ads

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1136961445 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 чэрвеня 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads