Хаім Аронавіч Ратнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хаім-Ізраіль Аронавіч Ратнер[1], Яфім Аркадзевіч Ратнер (руск.: Хаим Аронович Ратнер, Ефим Аркадьевич Ратнер; 24 лістапада 1861, Шклоў, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — пасля 1887) — кіраўнік беларускай народніцкай групы, якая арганізавалася вясной-летам 1881 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя) пад назвай «Беларуская грамада» (1881), а пазней была перайменавана ў «Сацыяльна-рэвалюцыйную беларускую народную партыю» (1882), «Беларускую арганізацыю» (1883—1884) і «Гоман» (1884).

Хуткія факты Хаім Аронавіч Ратнер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Хаім-Ізраіль Аронавіч Ратнер нарадзіўся 24 лістапада 1861 г.[2] у Шклове[3] ў Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў яўрэйскай сям’і купца 2-й гільдыі, шклоўскага жыхара Арона Ізраілевіча Ратнера і яго жонкі Сары[4][5]. Належаў да купецкага саслоўя, па веравызнанні іўдзей. Дзедам Хаіма Ратнера быў Ізраіль Ілліч Ратнер (?—1896), яўрэй-іўдзей, кіраўнік банкаўскай канторы пад назвай «Банковская контора И. И. Ратнера» ў Магілёве, ганаровы грамадзянін Магілёва, купец па саслоўнай прыналежнасці, купец 1-й гільдыі з 1876 г. у Санкт-Пецярбургу (тут займаўся падрадамі і розным гандлем), які меў у Магілёве свой каменны дом, быў дырэктарам і папячыцелем магілёўскага турэмнага камітэта, папячыцелем богаўгодных устаноў у Магілёве, галосным Магілёўскай гарадской думы і членам уліковага камітэта аддзялення Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі ў Магілёве[6]. Ізраіль Ратнер памёр у 1896 г. у Берліне, але ў цынкавай труне, пакладзенай у драўляную труну, яго цела было дастаўлена ў Магілёў, дзе і пахавана ў прысутнасці многіх гараджан і з вялікай пашанай як аднаго з найбагацейшых жыхароў горада і мецэната, які меў медалі ад расійскага ўрада[7].

Спачатку Хаім Ратнер вучыўся ў Гомелі[8]. У 1882 г. скончыў мужчынскую гімназію ў Магілёве[9]. Яшчэ гімназістам уключыўся ў гімназічны рэвалюцыйны гурток[10].

У жніўні 1882 г. паступіў студэнтам у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычнага факультэт (па разраду прыродазнаўчых навук)[11]. Разам з Аляксандрам Іванавічам Марчанкам стаў кіраўніком беларускай народніцкай групы, якая арганізавалася вясной-летам 1881 г. у Санкт-Пецярбургу (Расійская імперыя) пад назвай «Беларуская грамада» (1881), а пазней была перайменавана ў «Сацыяльна-рэвалюцыйную беларускую народную партыю» (1882), «Беларускую арганізацыю» (1883—1884) і «Гоман» (1884). У народніцкі гурток уваходзіла таксама сястра Хаіма — Аляксандра Аркадзеўна Ратнер (Хая Аронаўна Ратнер) — слухачка санкт-пецярбургскіх жаночых курсаў. Хаім Ратнер быў адным з рэдактараў часопіса «Гоман» (1884).

Хаім Ратнер быў арыштаваны 23 сакавіка 1884 г. на сваёй кватэры ў Санкт-Пецярбургу, дзе паліцыя знайшла нелегальную друкарню, гектограф і цэлы склад нелегальнай літаратуры (у тым ліку 110 экземпляраў казкі «Дабрачыннасці і заганы» забароненага Міхаіла Салтыкова-Шчадрына, 32 асобніка першага нумара часопіса «Гоман»), тры рукапісы, з іх два напісаныя рукой Ратнера, а другія — Пятром Якубовічам[12]. На думку беларускага гісторыка літаратуры Сцяпана Аляксандравіча, гэта былі матэрыялы, прыгатаваныя для выдання другога нумара «Гомана»[13]. Ратнер доўга сядзеў у турме ў Санкт-Пецярбургу, а пасля быў высланы расійскімі ўладамі ў Сібір на тры гады[14]. Далейшы лёс неведомы[15].

Remove ads

Зноскі

  1. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  2. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  3. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  4. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  5. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  6. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  7. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  8. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 11.
  9. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 11.
  10. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
  11. Александровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 10.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads