Хаўер Мілей

аргенцінскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Хаўер Мілей
Remove ads

Хаўер Герарда Мілей (ісп.: Javier Gerardo Milei; 22 кастрычніка 1970, Буэнас-Айрэс) — эканаміст, палітык, прэзідэнт Аргенціны з 10 снежня 2023 года, першы ў свеце прэзідэнт-лібертарыянец[8].

Хуткія факты Хаўер Мілей, член Палаты дэпутатаў Аргенціны[d] ...
Remove ads

Біяграфія

У юнацкія гады займаўся футболам, быў брамнікам каманды другога дывізіёна Chacarita Juniors. Стварыў музычны гурт Everest, які выконваў каверы на песні The Rolling Stones, быў у ёй вакалістам.

У 1993 годзе скончыў Універсітэт Белграна, атрымаў ступень бакалаўра эканомікі, працягваў вучобу ў Інстытуце эканамічнага і сацыяльнага развіцця, а таксама ў Універсітэце Торкуата-Ды-Тэла.

Больш за 20 гадоў сам выкладаў у розных ВНУ Аргенціны і іншых краін макра- і мікраэканоміку, матэматыку для эканамістаў, манетарную палітыку, фінансавыя тэорыі і тэорыі эканамічнага росту. Удзельнічаў у канферэнцыях, пісаў навуковыя творы, выдаў кнігі.

Працаваў эканамістам у кампаніях Estudio Broda, Máxima AFJP, HSBC, Corporación América. Узначальваў Дэпартамент эканамічных даследаванняў Аналітычнага цэнтра Fundación Acordar. Быў дарадцам урада Аргенціны.

Як эканамічны назіральнік, выступаў на радыё і тэлебачанні. Атрымаў вядомасць праз свае радыкальныя погляды, скандальныя заявы і эксцэнтрычныя паводзіны. У яго выступах часта гучалі абразы ў адрас апанентаў і выкарыстоўвалася нецэнзурная лексіка.

У 2021 годзе Хаўер Мілей стварыў блок «Свабода надыходзіць» лібертарыянскай накіраванасці. У тым жа годзе быў абраны ў Палату дэпутатаў Кангрэса Аргенціны. Затым вылучыў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта і на выбарах, якія адбыліся 19 лістапада 2023 года, атрымаў 55,69 % галасоў выбаршчыкаў[9][10].

Remove ads

Палітычныя погляды

Актыўны прыхільнік аўстрыйскай школы эканомікі, крытык папярэдняй эканамічнай і дзяржаўнай палітыкі Аргенціны. Мілей пераважна характарызуе сябе як мінархіст і лібертарыянец, падтрымлівае капіталістычны лад, свабоду выбару ў такіх пытаннях як абарот зброі, аднаполыя шлюбы, прастытуцыя, спажыванне псіхаактыўных рэчываў[11][12].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads