The Rolling Stones
брытанскі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«The Rolling Stones» (Ролінг Стоўнз) — брытанскі рок-гурт. Адзін з найвялікшых гуртоў у гісторыі рок-музыкі.

Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1962 годзе ў Лондане. Назва была абрана паводле песні Мадзі Уотэрса «Rollin’ Stone». У першы склад уваходзілі вакаліст Мік Джагер, гітарысты Кіт Рычард і Браян Джонс, піяніст Іэн Сцюарт, пазней прыйшлі Біл Уаймен (бас-гітара), Чарлі Уотс (ударныя). Дэбютавалі ў 1962 годзе, першы альбом пад назвай «Rolling Stones» выйшаў у 1964 годзе. У другой палове 1960-х гадоў гурт атрымаў міжнароднае прызнанне; росквіт майстэрства прыйшоўся на 1970-я гады. У пачатку 1990-х гадоў музыканты групы, якія даўно сталі культавымі фігурамі, зрабілі беспрэцэдэнтнае турнэ за ўсю гісторыю існавання рок-музыкі. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважалі творы рок-н-рола, песні дуэта Джагер-Рычардс, а з канца 1960-х гадоў — толькі ўласныя песні[13].
Выконваюць рознастылёвыя песні — ад кантры да блюза. Музыка «The Rolling Stones» вызначаецца арыгінальнасцю гучання, моцнай энергетыкай, насычанай эмацыянальнасцю, бунтарскімі паводзінамі і тэкстамі песень, гарманічным зліццём непаўторнага голасу Джагера і запамінальных гіпнатычных рытмаў. Група з’яўляецца лідарам сярод рок-музыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў.
Гурт выдаў 22 студыйныя альбомы ў Вялікабрытаніі (24 у ЗША) і працягвае дзейнасць да цяперашняга часу.
Remove ads
Дыскаграфія
- 1964 The Rolling Stones (UK)
- 1964 England's Newest Hit Makers (USA)
- 1964 12 X 5 (USA)
- 1965 The Rolling Stones № 2 (UK)
- 1965 The Rolling Stones, Now! (USA)
- 1965 Out of Our Heads (UK/USA)
- 1965 December's Children (And Everybody's) (USA)
- 1966 Aftermath (UK/USA)
- 1967 Flowers (USA)
- 1967 Between the Buttons (UK/USA/Japan)
- 1967 Their Satanic Majesties Request
- 1968 Beggars Banquet
- 1969 Let It Bleed
- 1971 Sticky Fingers
- 1972 Exile on Main St.
- 1973 Goats Head Soup
- 1974 It's Only Rock and Roll
- 1976 Black & Blue
- 1978 Some Girls
- 1980 Emotional Rescue
- 1981 Tattoo You
- 1983 Undercover
- 1986 Dirty Work
- 1989 Steel Wheels
- 1994 Voodoo Lounge
- 1997 Bridges to Babylon
- 2005 A Bigger Bang
- 2016 Blue & Lonesome
- 2023 Hackney Diamonds
Remove ads
Зноскі
- The Rolling Stones Through the Ages // Altosaxo, May 4, 2020 (англ.) (недаступная спасылка) Архівавана 20 верасня 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads