Чарназём
тып глебы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарназём — багаты на гумус, цёмнаафарбаваны тып глеб лесастэпавай і стэпавай зон умераных паясоў.

Умовы глебаўтварэння
Чарназёмы фарміруюцца пад шматгадовай травяністай расліннасцю пры недахопе вільгаці ва ўмовах непрамыўнога або перыядычна прамыўнога воднага рэжыму, у асноўным на карбанатных пародах (лёсападобных суглінках ці глінах).
Кліматычны пояс умераны, сектар — умерана кантынентальны, характэрна чаргаванне ўвільгатнення і высыхання, а таксама панаванне дадатных тэмператур. Сярэднегадавая тэмпература +3…+7 °C. Гадавая сума ападкаў — 300—600 мм.
Рэльеф хваліста-раўнінны (перыядычна зрэзаны западзінамі, лагчынамі, ярамі, рачнымі тэрасамі).
Расліннасць шматгадовая травяністая лугава-стэпавай і стэпавай падзоны, якая штогод пакідае ў глебе значную колькасць раслінных рэштак. У адпаведных гідратэрмічных умовах ідзе іх раскладанне з утварэннем перагнойных злучэнняў (гуміфікацыя), якія накопліваюцца ў верхніх слаях глебы. Разам з гумусам у глебе ў выглядзе складаных аргана-мінеральных злучэнняў замацоўваюцца такія элементы жыўлення раслін, як азот, фосфар, сера, жалеза і г.д.
Глебаўтваральныя пароды — лёсы і лёсападобныя суглінкі.
Remove ads
Будова глебавага профіля

Будова профіля:[1]
- A — гумусавы гарызонт (бывае больш за 1 м)
- B — ілювіяльна-карбанатны гарызонт
- C — глебаўтваральная парода (звычайна лёс)
Уласцівасці
Чарназёмы маюць добрыя водна-паветраныя ўласцівасці, адрозніваюцца камякаватай ці крупчастай структурай, утрыманнем у глебавым паглынальным комплексе ад 70 да 90 % кальцыю, нейтральнай ці амаль нейтральнай рэакцыяй, павышанай натуральнай урадлівасцю, інтэнсіўнай гуміфікацыяй і высокім, парадку 15 %, утрыманнем у верхніх слаях перагною.
Віды
Падзяляюць на 2 градацыі:
Паводле магутнасці гумусавага слоя(A+AB)
- а) звышмагутныя (магутнасць звыш 120 см.)
- б) магутныя (120-80 см.)
- в) сярэднемагутныя(80-40 см.)
- г) маламагутныя(<40 см.)
Паводле колькасці гумусу % у Ап
- а) тлустыя (>9 %) (афарбоўка чорная)
- б) сярэднегумусныя(9-6 %) (чорная)
- в) малагумусныя(6-4 %)(цёмна-шэрая)
- г) слабагумусныя(<4 %)(шэрая)
- д) мікрагумусныя(<2 %)(светла-шэрая)
Remove ads
Падтыпы
- ападзоленыя чарназёмы
- вышчалачаныя чарназёмы
- тыповыя чарназёмы
- звычайныя чарназёмы
- паўднёвыя чарназёмы
Чарназёмныя зоны
Геаграфічна чарназёмы займаюць значныя плошчы. У Еўразіі зона чарназёмаў ахоплівае Венгрыю, Балгарыю, Аўстрыю, Чэхію, Славакію, Балканы, Малдову, Украіну, Манголію і Кітай, цэнтральна-чарназёмныя вобласці Расіі, Паволжа, Паўночны Каўказ, Заходнюю Сібір.
Вядучае месца ў свеце сярод краін, на тэрыторыі якіх распаўсюджаны чарназёмы, займае Украіна. Чарназёмы Украіны займаюць 27,8 млн га, што складае 8,7 % ад сусветных плошчаў чарназёмаў.
У Паўночнай Амерыцы да зоны чарназёмаў адносяцца заходняя частка ЗША і поўдзень Канады. У Паўднёвай Амерыцы чарназёмы назіраюцца на поўдні Аргенціны і ў паўднёвых перадгорных раёнах Чылі.
Remove ads
Гл. таксама
- Байрачныя лясы — самыя магутныя чарназёмы
- Расліннасць
- Дзёран
- Шэразёмы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads