Хмызняковы смоўж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хмызняковы слімак або хмызняковы смоўж (Fruticicola fruticum) — беспазваночная жывёла падкласу лёгачных малюскаў класу бруханогіх.
Remove ads
Апісанне
Ракавіна бурштынава-жоўтая, памер і форма як у вінаграднага смаўжа. Цела падзяляецца на галаву, тулава і нагу. На галаве 2 пары шчупальцаў. На канцах адной пары размешчаны вочы, з дапамогай якіх смоўж адрознівае прадметы на адлегласці некалькіх сантыметраў, на другой пары — органы нюху і дотыку. Улоўлівае пах корму і полавага партнёра на адлегласці да 1,5—2 м.
Пашырэнне
Пашыраны ў Паўночнай Азіі. У малакафаўне Беларусі адзначаецца рэдка, адзіны прадстаўнік сямейства Bradybaenidae, рэліктавы від антрапагенавага перыяду. Жыве ў вільготных, пераважна альховых, лясах, у зарасніках крапівы, падбелу і іншых травяністых раслін.
Асаблівасці біялогіі
Раслінаедны.
Гермафрадыт. Апладненне перакрыжаванае. Яйцы адкладвае ў глебу.
Зімой у спячцы ў лясным подсціле. Адтуліна ракавіны зімой закрыта слізістай плеўкай.
Корм для дзікоў, жаб. Ворагі — драпежныя лічынкі жукоў. Прамежкавы гаспадар некаторых гельмінтаў млекакормячых.
Працягласць жыцця 5—6 гадоў.
Літаратура
- Дзесяцік I. I. Хмызняковы смоўж // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads