Гофбург (Вена)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Гофбург (Вена)map
Remove ads

Гофбург (ням.: Hofburg) — зімовая рэзідэнцыя аўстрыйскіх Габсбургаў і асноўнае месцазнаходжанне імператарскага двара ў Вене. У цяперашні час — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Аўстрыі. Усяго ў ёй 2600 залаў і пакояў.

Хуткія факты Гофбург, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Сярэднявечны замак верагодна быў пабудаваны на гэтым месцы задоўга да Габсбургаў. Паводле дакументаў вядома, што ўжо ў 1279 г. аўстрыйскія правіцелі жылі менавіта ў Гофбургу. Сярэднявечныя збудаванні, размешчаныя вакол рэнесанснага Швейцарскага дворыка, уключаюць у сябе гатычны капэлу XV ст. і імператарскую скарбніцу, у якой цяпер выстаўлены імперскія клейноды імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Амаль кожны з імператараў дынастыі Габсбургаў працягваў пашыраць і перабудоўваць сваю гарадскую рэзідэнцыю. Пры Фердынандзе I з’явіліся Швейцарская брама; пры Максіміліяну II — стайні, пазней пераабсталяваныя пад мастацкую галерэю; пры Рудольфе II — крыло з пакоя імператрыцы, пасля названае Амаліенбургам; пры Леапольдзе I — вінныя склепы і Леапольдава крыло з параднымі заламі для прыёмаў; пры Карле VI — грандыёзны будынак манежа і імператарская бібліятэка з пышным скульптурным афармленнем (арх. Фішэр фон Эрлах); пры Марыі Тэрэзіі — прыдворны Бургтэатр; пры Іосіфе II — Ёзэф-плац з коннай статуяй імператара.

У 1740—1780 гг. у палацы Гофбург кіравала імператрыца Марыя Тэрэзія, у 1780—1790 гг. — яе сын Іосіф II. Пасля зносу гарадскіх сцен Вены ў сярэдзіне XIX стагоддзя было прынята рашэнне пашырыць Гофбург за кошт будаўніцтва пампезнага «Новага замка» ў стылі неа-ампір. У 1889—1891 гг. былі ўзведзены Музей мастацкай гісторыі і Музей натуральнай гісторыі, аднак будаўніцтва новага крыла палаца зацягнулася да 1912 года. З-за Першай сусветнай вайны так і не былі ажыццёўлены планы ўладкавання каласальнага імператарскага форума на старажытнарымскі манер, была пабудавана толькі плошча Хельдэнплац. 15 сакавіка 1938 з балкона Новага замка Гітлер абвясціў аншлюс.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28563569'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4580425'></a>
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads