Хімерападобныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хімеры, хімерападобныя (Chimeaeriformes) — атрад храстковых рыб падкласа злітначарапных, або суцэльнагаловых.
Remove ads
Апісанне
Цела голае, сціснутае з бакоў, даўжыня да 1,5 м, маса да 10 кг, хвост ніткападобны. Спінных плаўнікоў два. Першы з іх рухомы, з кароткай асновай пачынаецца шыпом, які можа прымаць вертыкальнае становішча. Другі плаўнік нерухомы, нізкі, з доўгай асновай. Рыла падобнае на тупы конус. Рот ніжні, зубы ўтвараюць тоўстыя пласціны: дзве пары — на верхняй, адна — на ніжняй сківіцы. На галаве ў самцоў калючы булавападобны прыдатак, брушныя плаўнікі ператвораны ў капулятыўныя органы (птэрыгаподыі).
Remove ads
Пашырэнне
Вядомы з юрскага перыяду, пашыраны ў мелавы перыяд. Вядома 3 сучасныя сямействы: хімеравыя (Chimaeridae), насатыя, або рынахімеравыя (Rhinochimaeridae), і хобатнарылыя, або каларынхавыя (Callorhinchidae). 6 родаў, каля 30 відаў.
Пашыраны ў Атлантычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Пераважна глыбакаводныя (да 2500 м) прыдонныя рыбы.
Асаблівасці біялогіі
Маларухомыя. Кормяцца доннымі ігласкурымі, малюскамі, ракападобнымі, радзей рыбаю.
Размнажаюцца яйцамі, змешчанымі ў рогападобнай капсуле даўжынёй 12-24 см, якая адкладваецца на грунт.
Промысел
Некаторыя — аб’екты промыслу.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads