Hewlett-Packard

From Wikipedia, the free encyclopedia

Hewlett-Packard
Remove ads

Hewlett-Packard (HP, вымаўляецца Х’юлет-Пакард, Эйч-Пі) — буйная амерыканская кампанія ў сферы інфармацыйных тэхналогій, пастаўшчык апаратнага і праграмнага забеспячэння для арганізацый і індывідуальных спажыўцоў. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Пала-Альта (штат Каліфорнія, ЗША).

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

Кампанія прадастаўляе рашэнні ў галіне ІТ-інфраструктуры, персанальных вылічальных сістэм і прылад доступу, паслугі па сістэмнай інтэграцыі, сэрвіснай падтрымцы і аўтсорсінгу, а таксама прылады друку і сродкі вываду выяў.

Заснавана 1 студзеня 1939 года Уільямам Х’юлетам і Дэвідам Пакардам. Назва кампаніі была складзена з прозвішчаў заснавальнікаў.

1 лістапада 2015 года падзелена на дзве кампаніі: HP Inc. і Hewlett Packard Enterprise.

Remove ads

Прадукты кампаніі

Найбольш вядомыя лінейкі прадуктаў кампаніі:

  • прынтары:
    • LaserJet, Color LaserJet — сямействы манахромных і каляровых лазерных прынтараў адпаведна;
    • PSC (Printer — Scanner — Copier) і Photosmart — сямействы прылад «усё ў адным»;
    • OfficeJet — сямейства прынтараў «усё ў адным»;
    • DeskJet — настольныя струменевыя прынтары;
    • DesignJet — сямейства прынтараў для шырокафарматнага друку;
  • лічбавыя друкарскія машыны Indigo Press — сямейства машын камерцыйнага і прамысловага прызначэння, у аснове тэхналогіі ляжыць так званая лічбавы афсетны друк;
  • лічбавыя камеры Photosmart;
  • сканеры ScanJet;
  • кішэнныя персанальныя камп’ютары iPAQ, Lx, Jornada, OmniGo;
  • настольныя і кішэнныя калькулятары, у тым ліку HP 50g;
  • настольныя персанальныя камп’ютары Elite , Kayak, Vectra, HP Brio, а таксама серыя манаблокаў TouchSmart;
  • наўтбукі Omnibook, G 62, Pavilion, Compaq Evo, ProBook, EliteBook, Envy, Folio, серыя нетбукаў Mini;
  • працоўныя станцыі і серверы на базе працэсараў Itanium, PA-RISC (да 2008 года), Alpha (да 2007 года), а таксама серверы NonStop (англ.) і x86-серверы лінейкі ProLiant;
  • сеткавае абсталяванне ProCurve, у тым ліку камутатары ядра, камутатары доступу, пункты доступу, кантролеры бесправоднага доступу і праграмныя сістэмы кіравання сеткай;
  • сістэмы захоўвання даных.
Remove ads

Зноскі

  1. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 чэрвеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27768150'></a>
  2. Hewlett-Packard company. Annual Report, 2010 (англ.)(недаступная спасылка). 10K. SEC. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2012. Праверана 22 студзеня 2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads