Царкавішча (возера, Глыбоцкі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царкаві́шча — возера ў Беларусі ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка.

Хуткія факты Царкавішча, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 1,61 км², даўжыня 3,27 км, найбольшая шырыня 0,7 км. Найбольшая глыбіня 1,9 м, сярэдняя — 1 м. Плошча вадазбору 6,6 км². Вадазбор складзены з суглінкаў, нізінны і спадзістахвалісты. Катлавіна Царкавішча рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад Схілы катлавіны вышынёй да 2 метраў, на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе да 8 м. Берагавая лінія ўмерана звілістая, даўжынёй 6,02 км. Берагі нізкія, часткова сплавінныя. Пойма возера забалочаная, шырынёй да 40 метраў. Дно плоскае, пакрытае сапрапелем (таўшчыня слоя да 11 м).
Возера Царкавішча эўтрофнае, цалкам зарастае. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Маргва.

На паўднёва-ўсходнім беразе возера вёска Мосар.

Remove ads

Літаратура

  • Рачэўскі А. М. Царкавішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 266.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5.
  • Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 13. — 36 с. 5 000 экз. ISBN 978-985-508-049-8.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план (руск.). Мн.: Белкартография, 2012. 3 000 экз.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads