Царква Святло Евангелля (Дружны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Святло Евангелля — дзеючы пратэстанцкі храм у пасёлку Дружным Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, які прыналежыць да аднайменай рэлігійнай грамады. Пастар — Павел Аляксандравіч Калоша[1].
Remove ads
Гісторыя
Грамада была заснавана ў канцы сакавіка 1994 года, дзяржаўная рэгістрацыя была атрымана 26 чэрвеня 1995 года[2]. Заснавальнікам грамады быў пастар Леанід Уладзіміравіч Ярмолік, які ў 1993 годзе заснаваў царкву ХВЕ ў Мар’інай Горцы. З 1997 года па студзень 2011 года ў храме служыў пастар Міхаіл Уладзіміравіч Кухарчук. У гэты час, дзякуючы пастару і яго жонцы, царква перажывала бурны колькасны ўзрост, а таксама рэалізоўвала шмат сацыяльных праектаў.
З 1 лютага 2011 года і па цяперашні час служэнне пастара нясе Павел Аляксандравіч Калоша [3]. Павел Калоша з’яўляецца выкладчыкам багаслоўскіх дысцыплін у Тэалагічным інстытуце і Біблейскім каледжы ХВЕ ў горадзе Мінску.
- Пасялковы дом культуры. Да 2005 года ў гэтым будынку грамада правадзіла богаслужэнне.
- Шаманоўскага, дом 4. З 2005 года па 2015 год у гэтым будынку грамада правадзіла богаслужэнне.
Remove ads
Будынак царква
У снежні 2011 года было распачата будаўніцтва будынка царквы «Святло Евангелля». Першыя палі былі забіты ў снежні 2011 года, аднак актыўная фаза будавання пачалася з мая 2012 года. Па стане на май 2018 года вядуцца аздабленчыя працы.
Будаўніцтва царквы вялося за кошт самаахвотных ахвяраванняў вернікаў.
Архітэктура
За ўзор царквы быў узяты храм у вёсцы Сінягова Старадарожскага раёна, які быў мадыфікаваны праектным бюро ТАА «АртТрэйсер». Даўжыня пабудовы — 40,5 м, шырыня (самая шырокая частка) — 12 м, вышыня — 16,5 м.
Remove ads
Галерэя
- Царква Святло Евангелля, будова (7 верасня 2017)
- Царква Святло Евангелля, будова (24 чэрвеня 2018)
- Будынак царквы (27 чэрвеня 2019)
- Будынак царквы (27 ліпеня 2020)
- Гаспадарчы будынак
Зноскі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads