Царква Святой Марыі Магдаліны (Сігневічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква Святой Марыі Магдаліны — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Кастрычніцкая, 21.

Хуткія факты Царква Святой Марыі Магдаліны, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

На тэрыторыі аграгарадка Сігневічы ніколі не было праваслаўнага храма. Рашэнне аб будаванне царквы было прынята разам з утварэннем рэлігійнай грамады на першым сходзе жыхароў вёсак: Сігневічы, Маравіль, Мар’янова і Зарэчча. Сход праходзіў 8 снежня 2009 года. Закладзіны храма адбыліся 23 жніўня 2010 года[1].

1 ліпеня 2014 года настаяцелем храма быў прызначаны іерэй Аляксей Асіпчук.

Будаўніцтва храма завершана ў 2015 годзе, ён быў асвечаны 4 жніўня Іаанам, епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім.

Пры храме дзейнічае Нядзельная школа[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads