Царква ў імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага (Калоднае)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква ў імя святога велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага — праваслаўны храм у в. Калоднае Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Прыпісная да царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Радчыцк.
Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным зрубам пад шатровым дахам, завершаным макаўкай. Да фасада далучаны прытвор пад фігурным дахам з заломам, з супрацьлеглага боку — прамавугольная ў плане апсіда. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі. Перад храмам пастаўлена двух’ярусная шатровая званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads