Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Радчыцк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Радчыцку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1837—1841[1] гадах з цэглы па фундацыі пінскага павятовага харунжага (1814—1817) і пінскага павятовага маршалка (1823—1829) Аляксандра Скірмунта[2], бацькі Гелены Скірмунт[3]. Аляксандр Скірмунт (1793—1845) пахаваны побач з храмам, магіла захавалася[4].

Архітэктура
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Адносіцца да тыпу крыжова-купальных храмаў. Вырашана цэнтрычным васьмігранным аб’ёмам, перакрытым драўляным гранёным паўсферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Тарцы крылаў дэкарыраваны 4 порцікамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю).
Інтэр’ер
Абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (1760, перанесены з іканастаса царквы вёскі Рухча).
Remove ads
Зноскі
- Приход храма Рождества Пресвятой Богородицы д.Радчицк Столинского района (руск.)(недаступная спасылка). Пинская и Лунинецкая епархия Белорусского Экзархата РПЦ. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2016. Праверана 24.11.2016.
- Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads