Цыклопы (атрад)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыклопы (атрад)
Remove ads

Цыклопы (Cyclopoida) — падатрад (па іншай сістэме атрад) беспазваночных атраду весланогіх рачкоў класа максілаподаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня 1-8 мм. Маюць адно няпарнае лобнае вока (адсюль назва ад імя аднавокіх гігантаў з грэчаскай міфалогіі). Перамяшчаюцца скачкамі. У самак 2 яйцавыя мяшкі.

Некаторыя марскія цыклопы свецяцца.

Распаўсюджанне

Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў прэсных водах, нямногія — планктонныя. На Беларусі каля 20 відаў.

Асаблівасці біялогіі

Самкі цыклопаў выношваюць аплодненыя яйцы ў яйцавых мяшках на брушку.

Большасць драпежнікі, ёсць і раслінаедныя. Цыклопамі кормяцца рыбы. Многія з іх паразіты рыб і беспазваночных, некаторыя прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей.

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads