Цына шыракалістая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цы́на шыракалістая[1][2] (Cinna latifolia) — від кветкавых раслін роду Цына (Cinna) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() |
![]() |
![]() |
Шматгадовыя травяністыя расліны да 1—2 м вышынёй, з доўгімі падземнымі парасткамі, неапушаныя. Лісце простае, суцэльнае, пляскатае, з доўгім язычком, шурпатае, чаргаванае, 10—22 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Суквецце — гронка, сабраная з каласкоў ад зялёнага да крыху пурпурнага колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Цвіце познім летам і восенню. Плод — зярняўка.
Remove ads
Распаўсюджанне і месцапражыванне
Расце ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У Еўропе зрэдку сустракаецца ў Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Фінляндыі, краінах Прыбалтыкі і Расіі, таксама сустракаецца ў разрозненых месцах у Сібіры, у Японіі і на Каўказе. Больш часта гэты від сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, дзе расце на Алясцы, у Канадзе і паўночных і цэнтральных штатах ЗША.
Цына шыракалістая аддае перавагу месцам з прахалодным, мяккім, вільготным мікракліматам, напрыклад, рачным берагам.
Ахоўваецца ў Эстоніі, Фінляндыі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].
Remove ads
Сінаніміка
- Agrostis alba var. koreensis Nakai
- Agrostis latifolia Trevir.
- Agrostis suaveolens Blytt ex Sommerf.
- Blyttia suaveolens (Blytt) Fr.
- Cinna arundinacea var. pendula (Trin.) A.Gray
- Cinna expansa Link
- Cinna kamtschatica Rupr.
- Cinna latifolia var. glomerata Scribn. ex Beal
- Cinna latifolia var. glomerula (Scribn.) Beal
- Cinna pendula (Trin.) Trin.
- Cinna pendula var. acutiflora Vasey ex Macoun
- Cinna pendula var. glomerula Scribn.
- Cinna pendula var. glomerulata Macoun
- Cinna pendula var. mutica Vasey
- Cinna suaveolens (Blytt ex Sommerf.) Rupr.
- Cinna suaveolens (Blytt ex Sommerf.) Fries in Schouw
- Muhlenbergia baicalensis Trin. ex Turcz., nom. inval.
- Muhlenbergia pendula Trin.[4]
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Цинна широколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Цына шыракалістая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 12 снежня 2015)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads