Цына шыракалістая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цына шыракалістая
Remove ads

Цы́на шыракалістая[1][2] (Cinna latifolia) — від кветкавых раслін роду Цына (Cinna) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Thumb
Thumb
Лісце, ліставая похва і каласок цыны шыракалістай

Шматгадовыя травяністыя расліны да 1—2 м вышынёй, з доўгімі падземнымі парасткамі, неапушаныя. Лісце простае, суцэльнае, пляскатае, з доўгім язычком, шурпатае, чаргаванае, 10—22 см даўжынёй і 1—1,5 см шырынёй. Суквецце — гронка, сабраная з каласкоў ад зялёнага да крыху пурпурнага колеру. Ніжняя кветкавая лускавінка звычайна з кароткім асцюком. Цвіце познім летам і восенню. Плод — зярняўка.

Remove ads

Распаўсюджанне і месцапражыванне

Расце ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. У Еўропе зрэдку сустракаецца ў Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Фінляндыі, краінах Прыбалтыкі і Расіі, таксама сустракаецца ў разрозненых месцах у Сібіры, у Японіі і на Каўказе. Больш часта гэты від сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы, дзе расце на Алясцы, у Канадзе і паўночных і цэнтральных штатах ЗША.

Цына шыракалістая аддае перавагу месцам з прахалодным, мяккім, вільготным мікракліматам, напрыклад, рачным берагам.

Ахоўваецца ў Эстоніі, Фінляндыі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[3].

Remove ads

Сінаніміка

  • Agrostis alba var. koreensis Nakai
  • Agrostis latifolia Trevir.
  • Agrostis suaveolens Blytt ex Sommerf.
  • Blyttia suaveolens (Blytt) Fr.
  • Cinna arundinacea var. pendula (Trin.) A.Gray
  • Cinna expansa Link
  • Cinna kamtschatica Rupr.
  • Cinna latifolia var. glomerata Scribn. ex Beal
  • Cinna latifolia var. glomerula (Scribn.) Beal
  • Cinna pendula (Trin.) Trin.
  • Cinna pendula var. acutiflora Vasey ex Macoun
  • Cinna pendula var. glomerula Scribn.
  • Cinna pendula var. glomerulata Macoun
  • Cinna pendula var. mutica Vasey
  • Cinna suaveolens (Blytt ex Sommerf.) Rupr.
  • Cinna suaveolens (Blytt ex Sommerf.) Fries in Schouw
  • Muhlenbergia baicalensis Trin. ex Turcz., nom. inval.
  • Muhlenbergia pendula Trin.[4]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  3. Цинна широколистная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  4. Цына шыракалістая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 12 снежня 2015)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads