Цэле (Германія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэле (Германія)map
Remove ads

Цэле (ням.: Celle) — горад на поўначы Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Насельніцтва 69 972 чалавек (па стане на 31 снежня 2011). Горад вядомы як «паўднёвая брама» Люнебургскай пусткі і знакаміты сваім Старым горадам з яго чатырма сотнямі фахверкавых дамоў і замкам у стылях рэнесанс і барока.

Хуткія факты Краіна, Зямля ...
Remove ads

Гісторыя

Цэле ўпершыню згадваецца ў 985 годзе. Ужо ў XI стагоддзі ён атрымаў права чаканіць сваю манету, а ў 1301 годзе атрымаў гарадскія прывілеі. У 1378 Цэле становіцца рэзідэнцыяй герцагаў Заксен-Вітэнбергскіх, а з 1433 — князёў Люнебургскіх. У 1524 горад прымае Рэфармацыю. З 1665 да 1705, у час кіравання герцага Георга-Вільгельма, горад перажывае культурны росквіт. У 1705 годзе, пасля смерці апошняга, Цэле пераходзіць да княства Браўшвайг–Люнебург. У якасці кампенсацыі, ён становіцца месцам знаходжання шэрагу адміністрацыйных устаноў гэтага княства, у тым ліку суд (нават у нашыя дні Зямельны Сацыяльны Суд Ніжняй Саксоніі і Брэмена знаходзіцца ў Цэле).

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Славутасці

  • Стары горад
  • Хопенер хаус — сярэднявечны, багатадэкараваны фахверкавы дом
  • Замак
  • Царква Санкт-Марыен
  • Старая ратуша (1579) у стылі Везерскага рэнесансу

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads