Святлана Пятроўна Кацуба

беларускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Пятроўна Кацуба (нар. 6 жніўня 1959, Катоўск, Адэская вобласць, УССР, СССР) — беларуская юрыстка, член Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Рэспублікі Беларусь ад Гомельскай вобласці з 2009 года. Кандыдат юрыдычных навук (1999), дацэнт (2000). Фігурант санкцыйных спісаў ЕС, ЗША, шэрагу іншых краін.

Remove ads

Біяграфія

У 1978 годзе скончыла Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча. З 1978 па 1984 год працавала настаўніцай пачатковых класаў СШ № 45 Гомеля.

З 1984 па 1986 год працавала метадыстам метадычнага кабінета гарадскога аддзела адукацыі Гомеля.

У 1985 годзе скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя».

З 1986 па 1993 год працавала выкладчыцай дысцыплін «Грамадазнаўства» і «Асновы дзяржавы і права» у Гомельскім педагагічным вучылішчы.

У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1994 па 1999 год працавала старшым выкладчыкам кафедры правазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

У 1999 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

З 1999 года працавала загадчыцай кафедры «Гаспадарчае права» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога.

З 2016 года працавала загадчыцай кафедры «Сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога.

Remove ads

Узнагароды

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім Саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону Плошчы 2010 была ўключана ў Чорны спіс Еўрасаюза[1][2]. У 2012 годзе Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Кацубу адказнай як члена ЦВК за парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года, потым і на парламенцкіх выбарах 2012 года[3][4]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[5].

31 жніўня 2020 года Кацуба была ўключана ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі яна арганізавала і падтрымала фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[6].

2 кастрычніка 2020 года Кацуба зноўку трапіла ў Чорны спіс Еўрасаюза[7][8]. Пры абгрунтаванні ўвядзення санкцый было адзначана, што Кацуба як член ЦВК нясе адказнасць за парушэнне правілаў выбарчага працэсу падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года: невыкананне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасці ды празрыстасці і фальсіфікацыю іх вынікаў[9]. Разам з калегамі па ЦВК Кацуба, у прыватнасці, на фальшывых падставах арганізавала нядопуск некаторых кандыдатаў ад апазіцыі і ўвяла непрапарцыйныя абмежаванні для назіральнікаў на выбарчых участках, а таксама забяспечыла прадузяты склад выбарчых камісій, якія знаходзіліся пад наглядам ЦВК[9]. 20 лістапада да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[10]. Акрамя таго, Кацубу ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[11][12], Канада[13], Швейцарыя[14][15].

21 чэрвеня 2021 года Кацуба таксама была ўнесена ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[16][17].

Зноскі

  1. Опубликован черный список невъездных в ЕС белорусов (дополнено) (руск.)(недаступная спасылка). КП у Беларусі (2 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2021. Праверана 22 чэрвеня 2020.
  2. Лавникевич, Денис. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.Ru  (укр.) (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  3. Best, Tom; Bonucci, Nicola; Bukowski, Gesa; Hutchison, Talya. Protests in Belarus - EU imposes Fresh Sanctions on the Belarusian Regime and Follows the UK, US and Canada in Imposing Sanctions on Lukashenko (англ.). Paul Hastings LLP. Lexology (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 16 верасня 2021.
  4. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  5. Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
  6. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады  (англ.) (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  7. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo  (чэшск.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  8. SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях  (ням.) (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads