Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (англ.: The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus, афіцыйная назва Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі») — найбуйнейшая інфармацыйная ўстанова, якая забяспечвае дзейнасць вучоных і спецыялістаў Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Гісторыя
Бібліятэку заснавалі 16 лютага 1925 года пры Інстытуце беларускай культуры. Ад заснавання яна атрымлівала абавязковы асобнік навуковай перыёдыкі Расіі. У 1926 годзе вяла абмен з 100 кнігасховішчамі СССР і 74-ма ў ЗША, Канадзе, Германіі, Польшчы і Францыі. У 1927 годзе мела 32230 кніг, выпісвала 69 савецкіх і 23 замежных найменняў часопісаў. Паводле пастановы ўраду Беларускай ССР ад 15 студзеня 1934 года пачала атрымліваць поўны абавязковы асобнік кніг, брашур і перыядычных выданняў, геаграфічных і тапаграфічных карт. Пастановай № 630 ад 25 мая 1948 г. урад Беларускай ССР надаў бібліятэцы імя Вісарыёна Бялінскага. З 1956 года носіць імя Якуба Коласа (1882—1956)[2]. У 1959 годзе яна вяла абмен з 192 кнігасховішчамі СССР і 153-ма замежнымі ў 32 краінах. У 1965 мела 6 тыс. чытачоў, якім выдала 300 тыс. кніг. У 1967 годзе атрымала 7-павярховы будынак з 10-ярусным кнігасховішчам. За 590 тыс. наведванняў у 2009 годзе 37 тыс. чытачоў атрымалі 1801 тыс. выданняў.
Remove ads
Кіраўнікі
- Ян Серада (1925—1927)
- Клімент Гурвіч (1927-1929)
- Дзмітрый Даўгяла (1929-1937)
- Барыс Сянько (1937)
- Іван Косараў (1937-1941)
- Восіп Шыманоўскі (1941-1950)
- М. А. Вільгусевіч (1950-1952)
- Ф. В. Сцепанюк (1952-1960)
- Міхаіл Стрыжонак (1961—1994)
- С. М. Емяльянава (1994-1998)
- Наталля Бярозкіна (1998—2013)
- Алесь Груша (2014—2022)
- Станіслаў Юрэцкі (з 23 верасня 2022)[3][4]
Аддзелы

- Адміністрацыя
- Навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства
- Аддзел навуковага фарміравання фондаў
- Аддзел маркетынгавых камунікацый
- Аддзел бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання
- Аддзел інфармацыйных рэсурсаў
- Цэнтр даследаванняў старадрукаў і рукапісаў
- Аддзел навуковай апрацоўкі дакументаў
- Аддзел лінгвістычнага забеспячэння
- Аддзел арганізацыі асноўнага фонду
- Аддзел праграмнага і тэхнічнага забеспячэння навуковых даследаванняў
- Цэнтр энцыклапедычных выданняў
- Гаспадарчы аддзел
Зноскі
- Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пра фонды (руск.)(недаступная спасылка) (1 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2021. Праверана 9 лістапада 2011.
- Міхаіл Стрыжонак. Бібліятэка цэнтральная навуковая // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1996. — Т. 3. — С. 145. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads