Плошча Будаўнікоў (Наваполацк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Плошча Будаўнікоў (Наваполацк)map
Remove ads

Плошча Будаўнікоў (трансліт.: plošča Budaŭnikoŭ, руск.: площадь Строителей) — галоўная і фармальна адзіная плошча Наваполацка.

Хуткія факты Плошча Будаўнікоў Наваполацк, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Апісанне

Плошча пабудавана ў 1966 годзе па праекце архітэктараў А. Бельскага і А. Данілавай[1]. У плане ўяўляе сабой чатырохвугольнік з даўжынёй бакоў прыблізна 120 і 170 метраў. З паўночна-ўсходняга боку плошча абмежаваная вуліцай Маладзёжнай, якая аддзяляе яе ад сквера і стадыёна «Атлант», з паўночна-заходняга боку — вуліцай Кірава, з поўдня — будынкамі гарвыканкама і палаца культуры нафтавікоў. Асноўная прастора плошчы пешаходная, з шасцю фантанамі і газонамі па баках. У цэнтры плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кіламетр».

Remove ads

Сацыяльныя абъекты

  • Наваполацкі гарадскі савет дэпутатаў
  • Наваполацкі гарадскі выканаўчы камітэт
  • гасцініца «Беларусь»
  • галоўпаштамт

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads