Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» (арм.: Թումո ստեղծարար տեխնոլոգիաների կենտրոն) — навучальны цэнтр у горадзе Ерэван, Арменія. Заснаваны ў 2011 годзе. Цэнтр навучае асоб у узросце ад 12-18 працы ў IT-сферы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій[3][4].
Remove ads
Гісторыя

«Тумо» спрадвечна задумваўся як цэнтр пасляшкольнай адукацыі для падлеткаў. Заснавальнікам цэнтра стаў амерыканскі прадпрымальнік армянскага паходжання Сэм Сіманян[5]. Будаванне цэнтра пачалося ў 2003 годзе і скончылася ў 2009—2010 гадах[6]. Урачыстае адкрыццё цэнтра «Тумо» адбылося 14 жніўня 2011 года і суправаджалася канцэртам рок-музыкантаў Сержа Танкяна і Dorians[7].
За першыя 5 гадоў існавання цэнтра ў ім прайшлі навучанне больш 10 тысяч чалавек. У 2016 годзе цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» апынуўся на першым месцы рэйтынгу інавацыйных школ свету, складзенага французскім часопісам «We demain»[3].
Remove ads
Навучанне


Навучанне ў цэнтры арганізавана па чатырох кірунках: анімацыя, распрацоўка гульняў, вэб-распрацоўка і лічбавыя сродкі масавай інфармацыі[5]. Таксама надаецца ўвага заняткам танцамі, спортам і музыкай[5]. Урокі па абавязковай дысцыпліне праходзяць двойчы на тыдзень[5]. Цыкл навучання доўжыцца два гады[8].
Цэнтр «Тумо» ў Ерэване займае плошчу 6000 квадратных метраў на першых двух паверхах сучаснага будынка, спраектаванага ліванскім архітэктарам Бернарам Хуры[5]. Астатнія паверхі здаюцца ў арэнду, з гэтых прыбыткаў фармуецца бюджэт цэнтра[5].
Remove ads
Пашырэнне
У студзені 2013 года, пры падтрымцы Цэнтральнага банка Арменіі «Тумо» адкрыў праграму навучання ў Дыліжане. У партнёрстве з Усеармянскім дабрачынным саюзам «Тумо» адкрыў філіял у Гюмры ў маі 2015 года[9]. У верасні 2015 года быў адкрыты філіял у горадзе Сцепанакерт у Нагорным Карабаху[10][11].
Зноскі
- (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
- Tumo Center for Creative Technologies to Open in Yerevan, Armenia . PR Newswire (29 чэрвеня 2011).
- «В „Тумо“ ребята начинают понимать, что в мире намного больше возможностей, чем им казалось ранее» Архівавана 18 красавіка 2017. // express.am
- Tumo Center: Closing the Cycle, Keeping Armenia’s Youth Engaged(недаступная спасылка). The American Times (24 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 19 красавіка 2017.
- Tumo's Grand Opening in Yerevan(недаступная спасылка). Tumo (14 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 19 красавіка 2017.
- Barsoumian, Nanore. Students Create Own Career Path in Armenia . The Armenian Weekly (4 кастрычніка 2013).
- Gyumri Tumo Center to Open in Spring 2015 . Asbarez (14 лістапада 2014).(недаступная спасылка)
- Tumo Center Opens in Stepanakert. 1 September 2015. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2017. Праверана 19 красавіка 2017.
- Stepanakert "Tumo" Center is planned to be launched in September . Armenpress (13 жніўня 2015).
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads