Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»map
Remove ads

Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» (арм.: Թումո ստեղծարար տեխնոլոգիաների կենտրոն) — навучальны цэнтр у горадзе Ерэван, Арменія. Заснаваны ў 2011 годзе. Цэнтр навучае асоб у узросце ад 12-18 працы ў IT-сферы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій[3][4].

Хуткія факты Цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо»арм.: Թումո ստեղծարար տեխնոլոգիաների կենտրոն англ.: Tumo Center for Creative Technologies, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сэм Сіманян на панэльнай дыскусіі AGBU у Ерэване (красавік 2015).

«Тумо» спрадвечна задумваўся як цэнтр пасляшкольнай адукацыі для падлеткаў. Заснавальнікам цэнтра стаў амерыканскі прадпрымальнік армянскага паходжання Сэм Сіманян[5]. Будаванне цэнтра пачалося ў 2003 годзе і скончылася ў 2009—2010 гадах[6]. Урачыстае адкрыццё цэнтра «Тумо» адбылося 14 жніўня 2011 года і суправаджалася канцэртам рок-музыкантаў Сержа Танкяна і Dorians[7].

За першыя 5 гадоў існавання цэнтра ў ім прайшлі навучанне больш 10 тысяч чалавек. У 2016 годзе цэнтр крэатыўных тэхналогій «Тумо» апынуўся на першым месцы рэйтынгу інавацыйных школ свету, складзенага французскім часопісам «We demain»[3].

Remove ads

Навучанне

Thumb
Thumb
Цэнтр «Тумо» размешчаны ў даліны ракі Раздан каля парка імя Туманяна.

Навучанне ў цэнтры арганізавана па чатырох кірунках: анімацыя, распрацоўка гульняў, вэб-распрацоўка і лічбавыя сродкі масавай інфармацыі[5]. Таксама надаецца ўвага заняткам танцамі, спортам і музыкай[5]. Урокі па абавязковай дысцыпліне праходзяць двойчы на тыдзень[5]. Цыкл навучання доўжыцца два гады[8].

Цэнтр «Тумо» ў Ерэване займае плошчу 6000 квадратных метраў на першых двух паверхах сучаснага будынка, спраектаванага ліванскім архітэктарам Бернарам Хуры[5]. Астатнія паверхі здаюцца ў арэнду, з гэтых прыбыткаў фармуецца бюджэт цэнтра[5].

Remove ads

Пашырэнне

У студзені 2013 года, пры падтрымцы Цэнтральнага банка Арменіі «Тумо» адкрыў праграму навучання ў Дыліжане. У партнёрстве з Усеармянскім дабрачынным саюзам «Тумо» адкрыў філіял у Гюмры ў маі 2015 года[9]. У верасні 2015 года быў адкрыты філіял у горадзе Сцепанакерт у Нагорным Карабаху[10][11].

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  2. Tumo Center for Creative Technologies to Open in Yerevan, Armenia. PR Newswire (29 чэрвеня 2011).
  3. Tumo Center: Closing the Cycle, Keeping Armenia’s Youth Engaged(недаступная спасылка). The American Times (24 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 19 красавіка 2017.
  4. Tumo's Grand Opening in Yerevan(недаступная спасылка). Tumo (14 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2013. Праверана 19 красавіка 2017.
  5. Barsoumian, Nanore. Students Create Own Career Path in Armenia. The Armenian Weekly (4 кастрычніка 2013).
  6. Gyumri Tumo Center to Open in Spring 2015. Asbarez (14 лістапада 2014).(недаступная спасылка)
  7. Tumo Center Opens in Stepanakert. 1 September 2015. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2017. Праверана 19 красавіка 2017.
  8. Stepanakert "Tumo" Center is planned to be launched in September. Armenpress (13 жніўня 2015).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads