Цэрэра (карлікавая планета)

астэроід From Wikipedia, the free encyclopedia

Цэрэра (карлікавая планета)
Remove ads

Цэрэра (1 Ceres, сімвал: ⚳)[14] — карлікавая планета[15] ў Сонечнай сістэме.

Хуткія факты Цэрэра, Іншыя назвы ...
Remove ads

Назва паходзіць ад імя багіні ўрадлівасці ў старажытна-рымскай міфалогіі.

Дыяметр: ~1000 км. Маса: 1/4400 зямной. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: —. Адлегласць ад Сонца: 2,77 а.а.[16], эксцэнтрысітэт арбіты: 0,080.

Цэрэра стала першым адкрытым аб’ектам такога кшталту. Пасля апублікавання правіла Тыцыуса-Бодэ ў канцы XVIII стагоддзя. пачаліся пошукі «пятай планеты» між Марсам і Юпітэрам. Нарэшце, Джузэпэ П’яцы заўважыў аб’ект 7-й зорнай велічыні, які павольна рухаўся па сузор’і Цяльца (1 студзеня 1801 года). Вылічаная К. Гаусам арбіта аб’екта выявілася планетнай і адпаведнай правілу.

Пасля ўдакладнення памераў доўгі час Цэрэра класіфікавалася як астэроід, а пасля 2006 года яна была перакласіфікавана ў карлікавыя планеты.

Маса Цэрэры складае прыкладна траціну (32 %) ад агульнай масы ўсіх аб’ектаў пояса астэроідаў, у якім пралягае яе арбіта. Гэта самая блізкая да Сонца карлікавая планета і найменшая з вядомых на сёняшні дзень. Памеры яе перавышаюць многія спадарожнікі планет-гігантаў.

Мяркуючы па шчыльнасці, на 20—30 % планета складаецца з вадзянога льду і найімаверней яна мае дыферэнцыяваныя на каменнае ядро і ледзяную мантыю нетры.

На паверхні планеты, акрамя вадзянога льду, выяўлены розныя гідратыўныя рэчывы, такія карбанаты як даламіт і сідэрыт, гідракарбанат натрыю, а таксама багатыя жалезам гліністыя мінералы. У 2014 годзе з дапамогай тэлескопа «Гершэль» над паверхней планеты былі выяўлены аблокі вадзянога пара. Такім чынам, Цэрэра стала чацвёртым астранамічным аб’ектам сонечнай сістэмы, на якім зафіксавана водная актыўнасць (пасля Зямлі, Энцэлада і Еўропы).

З Зямлі бачны бляск Цэрэры вагаецца ад 6.7 да 9.3 зорнай вялічыні.

У 2015 годзе карлікавая планета была даследвана касмічным апаратам NASA Dawn, які праводзіў даследванні Цэрэры каля 16 месяцаў і які ў некіруемым стане варочаецца па арбіце вакол гэтай карлікавай планеты дагэтуль.

Адным з адкрыццяў, зробленых апаратам Dawn, сталі яркія белыя плямы ўнутры кратара Аккатор, прырода якіх была патлумачана высокай канцэнтрацыяй карбанату натрыю (соды). Гэтыя плямы ў выглядзе мутнай кропкі на паверхні дыска Цэрэры былі заўважны і раней, аднак місія дазволіла разглядзець іх больш дэталёва.

Thumb
Гара Ахуна. Найбольш высокая гара на паверхні Цэрэры.

Таксама з дапамогай апарата Dawn на паверхні карлікавай планеты быў знойдзены крыявулкан Ахуна, які з’яўляецца найбольш высокай гарой на Цэрэры і найбольш блізкім да Сонца вядомым крыявулканам.

Thumb
Фотаздымак кратара Акатор, зроблены касмічнай станцыяй Dawn у 2015 годзе, на якім бачны яркія белыя плямы
Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads