Цюльпан лясны

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Цюльпан лясны
Remove ads

Цюльпан лясны, гарду́к[1] (Tulipa sylvestris) — кветкавая расліна роду Цюльпан (Tulipa) сямействаЛілейныя (Liliaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Thumb
Tulipa sylvestris
Remove ads

Апісанне

Шматгадовая травяністая цыбульная расліна з прамым голым тонкім сцяблом вышынёй 30—40 см і 2-4 адхіленымі ад яго лістамі. Лісце вузкае, жалабатае, бліскучае, даўжынёй да 20—25 см. Кветкі званочкавыя, ярка-жоўтыя, са слабым прыемным пахам, адзіночныя (рэдка па 2 на канцах сцябла). Калякветнік з 6 свабодных лісцікаў, размешчаных у 2 кругі. Плод — прадаўгаватая трохгранная каробачка.

Remove ads

Арэал

Міжземнамор’е (поўдзень Італіі, Балканскі паўвостраў); натуралізаваўся ў многіх краінах Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, на поўдні Скандынавіі. Месцы росту — шыракалістыя лясы ў далінах рэк. Расце невялікімі, рэдка значнымі групамі.

Размнажэнне

Цвіце ў канцы мая, пладаносіць у чэрвені. Размнажэнне вегетатыўнае; штогод новая цыбуліна нарастае зверху старой, а таксама фармуюцца новыя цыбуліны на канцах вертыкальных і гарызантальных сталонаў.

Выкарыстанне і ахова

Дэкаратыўная расліна.

Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года.

Зноскі

  1. В. Ластоўскі Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. старонка 802

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads