Церуха
вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Церуха́[1] (трансліт.: Cierucha, руск.: Терюха) — вёска ў прыгараднай зоне, на рацэ Церусе́[2], за 21 км на поўдзень ад Гомеля, 3 км ад чыгуначнай станцыі Церуха, на аўтадарозе Гомель — Чарнігаў. Цэнтр Цярухскага сельсавета.
Remove ads
Інфраструктура
Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, медыцынская амбулаторыя, аддзяленне сувязі, кафэ, крама, комплексны прыёмны пункт. Каля вёскі кемпінг для аўтатурыстаў, мужчынскі манастыр і дом для састарэлых.
Вуліцы
- Валогіна
- Кааператыўная
- Чырвонаармейская
- Новая
- Перамогі
- Пушкіна
- Савецкая
- Стаханаўская
Насельніцтва
- 1773 — 20 двароў.
- 1798—178 жыхароў.
- 1816 — 47 двароў, 217 жыхароў.
- 1834 — 54 двары, 460 жыхароў.
- 1885—112 двароў, 669 жыхароў.
- 1897—147 двароў, 894 жыхары (паводле перапісу).
- 1909—182 двары, 1174 жыхары.
- 1926—239 двароў.
- 1959—834 жыхары (паводле перапісу).
- 2003—272 двары, 809 жыхароў[2].
- 2004—270 двароў, 783 жыхары.
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і ахвяр фашызму[2].
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000225.
- Мемарыяльная дошка на доме ў якім жыў з 1951 па 1997 год пісьменнік Іван Шамякін.
Вядомыя асобы
- Васіль Ермакоў (1845—1922) — член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук, з 1899 года — заслужаны прафесар
- Валянціна Іванаўна Урублеўская (нар. 1936) — беларуская спецыялістка ў галіне тэхналогіі і абсталявання дрэваапрацоўчых вытворчасцей, матэрыялазнаўства ў машынабудаванні.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 107.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads