Цяцерка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяце́рка[1] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля хутара Апанасёнкі, у басейне ракі Вята.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,49 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 4,0 м, сярэдняя — 2,4 м. Аб’ём вады ў возеры 0,21 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км. Плошча вадазбору 1,41 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны на паўночным захадзе нізкія, занятыя вырховым балотам, на поўдні і паўднёвым усходзе абрывістыя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, у паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы возера вузкая паласа пясчана-камяністых адкладаў. Возера дыстрофнае. Зарастае да адлегласці 10—15 м ад берага.
Remove ads
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads