Цімафей Ігаравіч Лукашэвіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цімафей Лукашэвіч (нар. 21 сакавіка 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Трактара».

Хуткія факты Цімафей Лукашэвіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама» і на наступны год трывала замацаваўся ў яго складзе. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[2], а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове, і першапачаткова разлічаная на паўгады арэнда была падоўжана на ўвесь сезон. Па выніках сезона дапамог «Промню» выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2018 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартасны кантракт з «Промнем»[4]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, з верасня з-за траўмы страціў месца на полі.

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У жніўні 2019 года на правах арэнды далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[5], дзе часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2019 пакінуў магілёўскі клуб.

У лютым 2021 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна». Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з рагачоўскім клубам[6]. Пачынаў сезон 2022 у стартавым складзе каманды, з лета стаў часцей выхадзіць на замену. У лютым 2023 года стала вядома, што абаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[7], аднак на полі не з’яўляўся.

У ліпені 2023 года перайшоў у мінскі «Трактар»[8].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Латвіі (3:4). У гэтай сустрэчы паспеў адзначыцца дублем.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads