Цімафей Сяргеевіч Шаркоўскі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цімафей Шаркоўскі (нар. 4 лютага 2004, Барысаў) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у юнацкім узросце перабраўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. 22 чэрвеня 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду БАТЭ, калі адгуляў другі тайм матча Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1) і адзначыўся забітым голам. З чэрвеня 2022 года стаў рэгулярна з’яўляцца ў асноўнай камандзе барысаўчан. 18 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з «Іслаччу» (0:1).
У чэрвені 2023 года пакінуў барысаўскі клуб[3]. У верасні 2023 года папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[4].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2022, 2023
Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2024
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads