Цімошышча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цімо́шышча, Чумакі — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 16 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Пеніца, прыкладна за 2 км на паўночны захад ад вёскі Шарэйкі.

Хуткія факты Цімошышча, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 1,37 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8[2] км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны невыразныя. У паўднёва-ўсходняй частцы злучаецца пратокай з возерам Дворышча, у паўночна-заходняй частцы з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Закованка (прыток Прыпяці).

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, карась, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads