Цісканіна ва Утар-Прадэшы (2024)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2 ліпеня 2024 года на індуісцкім[3] рэлігійным мерапрыемстве ў раёне Хатрас (штат Утар-Прадэш, Індыя) адбылася цісканіна, у выніку якой загінула 123 чалавекі, пераважна жанчыны і дзеці[4][5][3][6]. Яшчэ 150 былі шпіталізаваны[7]. Інцыдэнт адбыўся падчас сатсанга (свята ў памяць пра бога Шыву) у вёсцы Мугал Гархі[8]. Свята праводзілася ў імправізаваным намёце[9]. Палатка была ўстаноўлена на гразкім рысавым полі ў 500 метрах ад шашы[10][11]. Яна была разлічана на 5 000 чалавек, але ў выніку прыйшло 15 000[12]. Сатсанг праводзіла арганізацыя Шры Джагар Гуру Баба[13], заснаваная мясцовым прапаведнікам Сурадж Палам[14][15][16].
Цісканіна здарылася, калі вернікі сыходзілі пасля завяршэння сатсанга[17]. Чыноўнікі сцвярджалі, што прычынай трагедыі сталі спякота, празмернасць колькасці наведвальнікаў і моцная пыльная бура, якая выклікала ў людзей паніку[3][12]. Сітуацыя пагоршылася за лік таго, што выхад з палаткі быў занадта вузкім[18].
Трагедыя выклікала абурэнне ў Індыі і падняла пытанне аб парушэнні мер бяспекі. Паліцыя распачала справу супраць Пала і яшчэ некалькіх асоб[19][20].
Мясцовыя ўлады заявілі, што сем’і загінулых атрымаюць па 200 000 рупій (прыблізна 2400 долараў ЗША, або каля мінімальнай аплаты кваліфікаванай працы ў акрузе за 15 месяцаў або сярэдні заробак за сем месяцаў у краіне)[21][22], а пацярпелыя — па 50 000[23].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads