Ціхан Якаўлевіч Кісялёў

Дзяржаўны дзеяч БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Ціхан Якаўлевіч Кісялёў
Remove ads

Ці́хан Я́каўлевіч Кісялё́ў (30 ліпеня (12 жніўня) 1917, в. Агародня Дабрушанскай воласці, Гомельскі павет[2] — 11 студзеня 1983[2], Мінск) — дзяржаўны і партыйны дзеяч БССР.[3]

Хуткія факты Ціхан Кісялёў, 15-ы Першы сакратар ЦК КП Беларускай ССР ...
Remove ads

Біяграфія

Беларус. З 1936 г. знаходзіўся на выкладчыцкай працы, працаваў дырэктарам школы. Член УКП(б) з 1940 года. Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1941)[2]. Падчас 2-й сусветнай вайны, з 1944 года на партыйнай рабоце ў Сталінградскай вобласці[3]. Скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б) (1946)[2]. У 1948—1952 гг. на працы ў апараце ЦК КП(б)Б, з 1952 года — першы сакратар Брэсцкага абкама, з 1955 — сакратар, другі сакратар ЦК КПБ. У 1959—1978 Старшыня Савета Міністраў БССР. У 1978—1980, пасля адстаўкі К. Мазурава, намеснік Старшыні Савета Міністраў СССР. Кандыдат у члены Палітбюро ЦК з 21 кастрычніка 1980 года. З 1980 года, пасля смерці П. Машэрава, першы сакратар ЦК КПБ.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IV—X скліканняў[2][3]. Член ЦК КПСС у 1961—1983 гадах[4].

Сям’я

Жонка Ніна Фёдараўна Лапіцкая, дачкі Людміла і Ангеліна, унукі Ірына і Ціхан.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Гомелі. У Мінску на доме № 4 па Бранявым завулку ў 1983 годзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка (сілумін; скульпт. У. Лятун)[5].

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 красавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Киселев Тихон Яковлевич // Известия ЦК КПСС…
  3. Киселёв Тихон // История Беларуси: …
  4. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1988.  Мінск.  333 с.: іл. ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads