Чабор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чабор
Remove ads

Чабо́р[1][2] (Thýmus) — род паўхмызнякоў сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя расліны пераважна з паўзучымі і прыўзнятымі дравяністымі сцёбламі. Лісце скпраціўнае, простае, суцэльнае, сядзячае або з кароткімі чаранкамі, раснічастае, з кропкавымі залозкамі. Кветкі дробныя, у кальчаках або коласападобных перарывістых суквеццях. Чашачка двухгубая. Тычынак 4. Плод — чатырохарэшак.

Расліна вельмі духмяная, з рэзкім цёплым водарам, абумоўленым ў асноўным фенольнымі лятучымі духмянымі рэчывамі — тымол і карвакрол.

Remove ads

Арэал

Расліны роду распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі. На тэрыторыі Беларусі 3 віды: чабор блышыны (Thymus pulegioides), чабор паўзучы або звычайны (нар. назвы: цымбер, цэбрык, калатовічкі) (Thymus vulgaris), і чабор Маршала (Thymus marschallianus).

Класіфікацыя

Таксанамія

  ещё 21 сямейства
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 81 род  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae    
              214 відаў
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Чабор  
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў  
     

Віды

Каля 150 (паводле іншых звестак каля 400[3]) відаў.

У 2002 годзе група батанікаў дала новую класіфікацыю роду Чабор. Згодна іх даследаванням, род налічвае 214 відаў, разнесеных па васьмі секцыям[4].

Некаторыя віды:

Віды з невызначаным сістэматычным становішчам:

  • Thymus cimicinus F.K.Blum ex Ledeb.
  • Thymus ×citriodorus (Pers.) Schreb. — гібрыд Thymus pulegioides і Thymus vulgaris
  • Thymus kalmiussicus Klokov & Des.-Shost.
  • Thymus ladjanuricus Kem.-Nath.
  • Thymus mugodzharicus Klokov & Des.-Shost., 1929
  • Thymus perinicus (Velen.) Jalas, 1974
  • Thymus pseudolanuginosus Ronniger
  • Thymus skopjensis Micevski & Matevski, 1980

Наибольш распаўсюджаны Thymus serpyllum L. — на светлых месцах у лясной зоне па сухіх пясчаных местах, хваёвых барах; і чабор Маршала (Thymus marschallianus Willd.) — у лесастэпавай і стэпавых зонах па склонах, узлесках і палянах.

Паводле The Plant List (2013 год)[5], род складаецца з 315 відаў.

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, дубільныя, меданосныя і эфіраалейныя расліны. Лісце выкарыстоўваюцца ў якасці прыправы.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Напісанне Чабор ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 17. — Мн., 2002. — С. 201.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.  583 с., іл. 10 000 экз.
  4. Morales R. et al. The history, botany and taxonomy of the genus Thymus // Thyme: The Genus Thymus / Elisabeth Stahl-Biskup und Francisco Sáez. — CRC Press, 2002. — P. 1—43. ISBN 978-0-415-28488-2.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads