Чабор украінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чабор украінскі (Thymus pulegioides) - від раслін сямейства ясноткавыя (Lamiaceae), распаўсюджаны ў Еўропе.
Remove ads
Назва
Відавы эпітэт паходзіць ад лац.: pulegium — мята віду Mentha pulegium і стар.-грэч.: -οειδεϛ — суфікса, які паказвае на падабенства[1].
Беларускія назвы: ціміяк, чабрэц, мацержанка, чабур, чомбер, чабер ліловы, чабёр белы, чамбор красны, сіміан.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая расліна, паўкустарнічак з высокімі (10-20 (25) см даўжынёй) слаба адраўнелымі парасткамі, якія прыўздымаюцца толькі ў аснове. Лісце моцна араматычнае, яйцападобнай формы, на кароткіх ножках, ліставыя пласціны памерам 8-18 × 5-10 мм. Суквецце галоўкавае, да канца цвіцення выцягнутае, са злёгку расстаўленымі кольцамі. Чашачка 3.5-4 мм даўжынёй, часта пурпурная. Кветкі даўжынёй ≈ 6 мм, ад ружовай да пурпурнай афарбоўкі[2][3].
Remove ads
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе (Данія, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Славакія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Швейцарыя, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Албанія, Балгарыя, былая Югаславія, Грэцыя, Італія, Румынія, Францыя, Партугалія, Іспанія), звычайны на вапнавых сухіх пашах[3][4][5].
Зноскі
- Dictionary of Botanical Epithets . Архівавана з першакрыніцы 22 січня 2020. Праверана 30.08.2021. (англ.)
- Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 312. (руск.) (укр.)
- The Alpine Garden Society . Праверана 06.09.2018. (англ.)
- The Euro+Med PlantBase . Архівавана з першакрыніцы 8 вересня 2018. Праверана 06.09.2018. (англ.)
- Germplasm Resources Information Network (GRIN) . Архівавана з першакрыніцы 8 вересня 2018. Праверана 06.09.2018. (англ.)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads