Чараўнік зеленакветкавы
Від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чараўнік зеленакветкавы[1] (Platanthera chlorantha) — від шматгадовых травяністых раслін роду Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна з 2 прадаўгавата-яйкападобнымі клубнямі і прамым голым сцяблом вышынёй 30—60 см[2].
У ніжняй частцы сцябла 2 буйныя (даўжынёй 8—18 см), прадаўгавата-адваротнаяйкападобныя або эліптычныя, голыя глянцавыя лісты, звужаныя ў крылатыя чаранкі; вышэй іх — 1—3 дробныя ланцэтныя лісцікі[2].
Кветкі зеленавата-белыя, амаль без паху, сабраны ў рыхлае, шматкветкавае, цыліндрычнае коласападобнае суквецце даўжынёй 6—25 см. Губа суцэльная, лінейная; шпорац на канцы булавападобны[2].
Remove ads
Пашырэнне
Сярэднееўрапейскі прэбарэальны рэліктавы від. Агульнае распаўсюджванне: Скандынавія і Атлантычнае ўзбярэжжа Еўропы, Цэнтральная і Усходняя Еўропа, заходняе Міжземнамор’е, Балканы і Малая Азія, Закаўказзе[2].
У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах і астраўных участках росту на паўночнай і паўночна-ўсходняй мяжы арэала. Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы. Расце асобнымі экземплярамі або невялікімі групамі.
У Расіі распаўсюджана ў еўрапейскай часткі Расіі (Ладажска-Ільменскі, Верхне-Волжскі, Волжска-Данскі раёны[2]) і на Каўказе (Перадкаўказзе і Дагестан[2]).
Расце па лісцяных і змяшаных лясах, хмызняках (у Крыме і на Каўказе асабліва часта ў букавых лясах[2]).
Remove ads
Асаблівасці біялогіі
Цвіце ў чэрвені-ліпені (па іншых дадзеных, у маі — чэрвені [2]), пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.
Выкарыстанне
Дэкаратыўная і лекавая расліна.
Клубні чараўніка зеленакветкавага, як і клубні ятрышнікаў, ужываюцца ў медыцыне пад імем «салепу»[2].
Вырошчванне ў культуры
У ГБС вегетуе з кастрычніка па верасень. Цвіце ў чэрвені. Не плоданасіць[3].
![]() | ||||||||||
Адрозненні ў форме кветак. Злева направа: чараўнік двухлісты (Platanthera bifolia), чараўнік гібрыдны, чараўнік зеленакветкавы |
Міжродавыя гібрыды
- Pseudanthera ×breadalbanensis McKean (Platanthera chlorantha (Custer) Rchb. × Pseudorchis albida (L.) Á.Löve & D.Löve)
- ×Rhizanthera martysiensis Balayer (Dactylorhiza fuchsii (Druce) Soó × Platanthera chlorantha (Custer) Rchb.)
- ×Orchiplatanthera andreasii Kümpel (Orchis pallens L. × Platanthera chlorantha Cust. ex Rchb.)
Таксанамія
Таксанамічнае становішча
Від Чараўнік зеленакветкавы ўваходзіць у род Чараўнік (Platanthera) сямейства Архідных (Orchidaceae).
яшчэ 5 трыб | яшчэ ≈120 відаў | ||||||||||||
падсямейства Архідныя | род Чараўнік | ||||||||||||
сямейства Архідныя | трыба Архідныя, ці Ятрышнікавыя (Orchideae) | від Чараўнік зеленакветкавы | |||||||||||
яшчэ 4 падсямействы (згодна Сістэме APG II) | яшчэ больш 30 родаў | ||||||||||||
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 99. — 160 с. — 2 350 экз.
- Невский С. А. Род 339. Любка — Platanthera // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред.и ред.четвёртого тома акад. В. Л. Комаров. — Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 658—659.
- А. К. Скворцов, Н. В. Трулевич, 3. Р. Алфёрова, Н. С. Алянская, В. Н. Ворошилов, В. М. Двораковская, С. А. Курганская, В. П. Сурова, Н. И. Фомичёва, А. Е. Холдеева. Интродукция растений природной флоры СССР. Справочник.. — М.: Наука, 1979.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads